Келаг можа абмеркаваць з Лукашэнкам вызваленне палітвязняў у абмен на зняцце санкцый — Кавалеўскі

18 чэрвеня, Позірк. Акрамя тэм, звязаных з вайной ва Украіне, на магчымай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам спецыяльны прадстаўнік ЗША Кіт Келаг можа абмеркаваць у тым ліку беларускія пытанні, такое меркаванне выказаў дырэктар Агенцтва еўраатлантычнай супрацы (АЕС) Валер Кавалеўскі.
Меркаваны візіт у Мінск прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі кіраўнік АЕС, як паведамляе тэлеграм-канал арганізацыі, назваў “магчымасцю абмеркаваць са Злучанымі Штатамі нацыянальныя інтарэсы Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, як яны бачацца з Мінска і Вашынгтона”.
На думку Кавалеўскага, верагодная паездка ў Беларусь відавочна звязаная з намаганнямі Белага дома па “пошуку шляхоў да заключэння мірнага дагавора, які спыніць вайну Расіі супраць Украіны”.
“Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Беларусь з’яўляецца неад’емнай часткай расійскай агрэсіі, — адзначыў ён. — Гэта паказала, наколькі небяспечна ігнараваць сітуацыю ў Беларусі, і якія наступствы для рэгіянальнай бяспекі мае недаацэньванне краіны ў геаграфічным цэнтры Еўропы”.
Мірны дагавор, на думку дырэктара АЭС, будзе ўстойлівым толькі пры ўмове, што РФ “пазбавіцца кантролю над Беларуссю” і не зможа скарыстацца ёю “для новых ваенных дзеянняў супраць Украіны ці іншых еўрапейскіх суседзяў”.
Кавалеўскі не выключыў, што на парадку дня будуць “і іншыя пытанні, якія сталі часткай беларускага крызісу”, напрыклад, санкцыі, вызваленне палітвязняў, міграцыйны крызіс, спыненне рэпрэсій, аднаўленне дзейнасці амерыканскай амбасады.
“Вядома, што ад першага прыезду ў Мінск у лютым прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Крыса Сміта з прапановай вызваліць палітзняволеных у абмен на зняцце санкцый перамовы працягваліся і праходзілі цалкам закрыта. У красавіку Мінск зноў наведала амерыканская дэлегацыя, на гэты раз з удзелам Джона Коўла, намесніка Келага. Гэта дакладна паказала, што парадак дня размовы ўключае і мірны працэс”, — падкрэсліў ён.
Пра тое, што Келаг “найбліжэйшымі днямі накіруецца” ў Беларусь на сустрэчу з Лукашэнкам 18 чэрвеня паведаміла міжнароднае інфармагенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Дакладны парадак сустрэчы пакуль незразумелы, хоць Келаг, паводле інфармацыі крыніц, у прыватным парадку ахарактарызаваў паездку як “крок, які можа дапамагчы распачаць мірныя перамовы, скіраваныя на спыненне вайны Расіі супраць Украіны”.
Дзярждэпартамент і амбасада Беларусі інфармацыю, што з’явілася, пакуль не каментавалі.
Разам з тым, адзначае Reuters, планаванне такіх паездак “патрабуе дбайных перамоў”, таму “не выключана, што паездка можа быць скасаваная або змененая ў апошні момант”.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка