Лукашэнка — Келагу: Хіба мы не можам весці нармальны дыялог пра стасункі паміж Беларуссю і ЗША?

21 чэрвеня, Позірк. Здзіўленне тым, колькі “шуму” нарабіў спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг сваім візітам у Мінск, выказаў Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня на сустрэчы са згаданым амерыканскім чыноўнікам.
“Рады вас бачыць у гэтым добрым месцы, — заявіў гаспадар сустрэчы (на падставе відэазапісу ў неафіцыйным тэлеграм-канале яго прэс-службы). — Шуму вы нарабілі ў свеце вельмі шмат сваім прыездам. Але я здзіўляюся, чаму? Хіба мы не можам весці нармальны дыялог і размаўляць пра нашы справы — пра стасункі паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі?”
“Вельмі рады, спадар генерал, сустрэцца з вамі. Я вельмі спадзяюся, што наша гутарка будзе вельмі шчырай, адкрытай. У адваротным выпадку, чаго сустракацца? Калі мудрагеліць, хітрыць адзін перад адным, мы выніку не даможамся”, — дадаў ён.
Лукашэнка заявіў, што рады бачыць людзей, якія “тут не ўпершыню”. Калі судзіць па відэафрагментах сустрэчы, на ёй прысутнічаў памочнік дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт, які прыязджаў у Мінск сёлета ў лютым — у тым ліку для таго, каб забраць трох палітвязняў.
Келаг, калі верыць прэс-службе Лукашэнкі, падзякаваў за “гасціннасць і сустрэчу”. “Мы жывем у вельмі небяспечны час, калі тыя крызісы, з якімі мы сутыкаемся, могуць рэзка эскалаваць, разрастацца, калі мы не будзем мудрымі і справядлівымі”, — заявіў ён.
Беларускі палітык у адказ на гэта паабяцаў, што Келаг будзе “ў поўнай бяспецы на тэрыторыі Беларусі”, і за гэты час “не адбудзецца ніякай эскалацыі не толькі ў Беларусі, але і вакол” яе.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на перамовах абмяркоўвалася “міжнародная праблематыка і ў цэлым сітуацыя ў свеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія стасункі”.
Гл. таксама:
Лукашэнка маўчыць пра Іран і Ізраіль. Чакае Келага? (на рускай мове)
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБеларускія вытворцы ваеннай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года — прадстаўнік BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


