Прэзідэнт Латвіі: Недапушчальна было саджаць Ціханоўскага толькі за тое, што ён хацеў зрабіць Беларусь лепш дэмакратычным шляхам

Эдгарс Рынкевічс
Фота: прэс-служба прэзідэнта Латвіі
22 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс павіншаваў Святлану Ціханоўскую з вызваленнем мужа.
“Вельмі рады за вас, Сяргея і дзяцей. Гэта быў доўгачаканы момант. Недапушчальна было саджаць Ціханоўскага ў турму толькі за тое, што ён хацеў зрабіць Беларусь лепш дэмакратычным шляхам”, — напісаў Рынкевічс у сацыяльнай сетцы X.
Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў стала адным з вынікаў візіту ў Мінск 20-21 чэрвеня амерыканскай дэлегацыі на чале са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кіта Келага.
Еўрапейскія палітыкі вітаюць гэты крок беларускага рэжыму, але заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў, якіх, паводле інфармацыі праваабаронцаў, больш за 1.100.
Стужка навін
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка