Лукашэнка заклікаў ЕАЭС не “адмахвацца” ад Арменіі, змаўчаўшы аб прычынах непрыезду яе прэм’ер-міністра на саміт у Мінск

26 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 26 чэрвеня ў Мінску на пленарнай сесіі “Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы“, якая прайшла ў рамках IV Еўразійскага эканамічнага форуму, пракаментаваў непрыезд кіраўніцтва Арменіі на мерапрыемствы па лініі ЕАЭС у Мінск 26-27 чэрвеня.
“Вы ведаеце пра пазіцыю, дапусцім, Арменіі. Ну проста сёння кіўнуць: “Вось, не прыехалі, такія-сякія…” Гэта мы можам, гэта мы ўмеем. Але калі нешта адбываецца, не можа быць вінаватым адзін бок. Нам трэба пашукаць прычыны і ў іншым. Чаму Арменія заняла такую пазіцыю? Напэўна, не ўсё ў нас тут у парадку. Адмахвацца ад гэтага нельга”, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Прычынай непрыезду прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ў Беларусь стала пазіцыя самога Лукашэнкі.
У жніўні 2020 года Пашынян быў адным з першых, хто павіншаваў яго “з нагоды перавыбрання на пасаду прэзідэнта Беларусі“, не чакаючы абвяшчэння канчатковых афіцыйных вынікаў галасавання і нягледзячы на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
Пазіцыя кіраўніка армянскага ўрада змянілася, калі ў карабахскім канфлікце Лукашэнка падтрымаў Азербайджан, а Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы, куды ўваходзяць Беларусь і Арменія, бяздзейнічала.
13 чэрвеня 2024 года Пашынян паведаміў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня таго ж года.
Гэтую пазіцыю прэм’ер-міністр пацвердзіў, адмовіўшыся прыязджаць у беларускую сталіцу ў 2025 годзе на саміт Еўразійскага эканамічнага саюза.
Пра гэта ён публічна заявіў летась 26 снежня падчас саміту арганізацыі ў Ленінградскай вобласці (Расея), у якім браў удзел анлайн, спаслаўшыся на ковід.
“Хачу ўдакладніць, што мы не пярэчым супраць правядзення пасяджэння Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС у Мінску, але я хачу загадзя сказаць, што наша дэлегацыя возьме ўдзел у пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі“, — сказаў тады Пашынян.
На рэпліку Лукашэнкі: “А што ў вас за праблема? Далёка да Мінска, ці няма каму вас падвезці? Ну мы арганізуем дастаўку вашай дэлегацыі, калі трэба“, — Пашынян заўважыў, што ён з гэтай нагоды “выступіў з публічнай заявай і гэтая заява па-ранейшаму мае моц”. “Я не думаю, што гэта правільны фармат, каб абмяркоўваць гэтыя пытанні. Проста вы сказалі, закранулі пытанне, я павінен быў адразу зрэагаваць, каб не было ніякіх непаразуменняў“, — сказаў кіраўнік армянскага кабінета.
“Ну, мы разгледзім вашу заяву“, — раздражнёна адказаў тады Лукашэнка і ў адказ на рэпліку Пашыняна, што ягоная заява“ не падлягае разгляду“, дадаў: “Мы разгледзім. Можа, тэлевізара не будзе, каб вы дыстанцыйна выступалі”.
“Няма праблем, няма праблем, няма праблем, — са смехам адзначыў тады кіраўнік армянскага ўрада. — Я разумею, што, можа, у вас з’явіліся яшчэ і праблемы з тэлевізарамі. Я з разуменнем стаўлюся да гэтага”.
Пасля гэтага Арменія праігнаравала саміт АДКБ, які адбыўся ў Мінску 28 лістапада 2024 года, свой удзел у якой Ерэван замарозіў.
27 чэрвеня ў Мінску запланавана пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. “У вузкім і шырокім фармаце кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць бягучы парадак дня, прымуць важныя рашэнні ў дачыненні да перспектыў развіцця Саюза (ЕАЭС), а таксама будзе падпісана два пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве — паміж ЕАЭС і Манголіяй, ЕАЭС і [Аб’яднанымі Арабскімі] Эміратамі. Яны дадуць больш шырокія магчымасці для выбудоўвання гандлёва — эканамічных адносін членаў ЕАЭС з дадзенымі дзяржавамі”, — заявіў 19 чэрвеня кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў.
Пашынян, відавочна, возьме ўдзел у гэтым мерапрыемстве ў фармаце відэаканферэнцыі. Такім жа чынам ён выступіў на згаданай пленарнай сесіі 26 чэрвеня.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года). Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Іран, Сербія і Сінгапур. З Кітаем дзейнічае асобнае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Краіны, з якімі вядуцца перамовы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю: Егіпет, Індыя, Інданезія, Ізраіль, Манголія, ААЭ.
26 чэрвеня ў Мінску было абвешчана, што статус назіральніка ў ЕАЭС запрасіла Нікарагуа.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН: Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павысіць для яго кошт працягу рэпрэсій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУкраіна, Малдова, Латвія, Польшча і іншыя краіны на пасяджэнні СПЧ ААН раскрытыкавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь спыніла імпарт электраэнергіі, у планах стварэнне яе аптовага рынку — міністр энергетыкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка