Мытня Латвіі не дазволіла вывезці ў Беларусь партыю падсанкцыйных тавараў

30 чэрвеня, Позірк. Партыю падсанкцыйных тавараў знайшлі супрацоўнікі Мытнага ўпраўлення Службы дзяржаўных даходаў (СДД) Латвіі падчас праверкі транспартнага сродку на латвійска-беларускай мяжы, паведаміла СДД.
Паводле інфармацыі ведамства, 12 чэрвеня 2025 года праз мытную зону пункта пропуску Патэрніекі (з беларускага боку — Грыгароўшчына) у бок Беларусі накіроўваўся транспарт з літоўскімі нумарнымі знакамі. Як вынікала з дакументаў, ён перавозіў у Казахстан “запчасткі для сельскагаспадарчай тэхнікі”. У мытнай дэкларацыі быў пазначаны адзін таварны код камбінаванай наменклатуры (КН) Еўрасаюза.
“У ходзе праверкі ў мытнікаў узніклі падазрэнні, што груз не адпавядае заяўленаму, таму была запытаная падрабязная інфармацыя пра тавар, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля ацэнкі атрыманых дадатковых даных была зробленая выснова, што груз не мог быць задэклараваны з выкарыстаннем аднаго кода КН”.
Больш чым праз тыдзень, 21 чэрвеня, мытнікі правялі “фізічны кантроль” грузу і высветлілі, што акрамя тавараў, “якія не падпадаюць пад абмежаванні, вызначаныя санкцыйнымі нормамі”, у транспартным сродку было “дванаццаць найменняў тавараў (выключальнікі, датчыкі, рэле, дэталі падшыпнікаў, пракладкі, пастаянныя магніты і г. д.), што забаронены да перамяшчэння транзітам праз тэрыторыю Расіі і Беларусі”.
“Кошт знойдзеных у грузе тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі, складае каля 13.400 еўра”, — адзначыла ведамства.
Матэрыялы справы накіраваныя ва Упраўленне падатковай і мытнай паліцыі СДД — “для прыняцця рашэння пра ўзбуджэнне крымінальнай справы”.

- Грамадства
- ЭканомікаЗ восені магчымыя істотныя ваганні на валютным рынку, долар можа падаражэць да 3,2 рубля — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўныя сем месяцаў Латвія прадухіліла на 37% больш выпадкаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 ліпеня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка