Лукашэнка змяніў паўтара дзясятка прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады
30 чэрвеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня ўзгадніў прызначэнне 15 новых прадстаўнікоў кіроўнага складу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы палітыка паведамляе, што намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама стаў Віктар Рафаловіч, Гродзенскага аблвыканкама — Андрэй Болтрык.
На пасаду старшыні Дзяржынскага райвыканкама ўзгоднены Мікіта Рэут, Крупскага — Вячаслаў Лапатка, Мінскага — Дзяніс Калясень, Стаўбцоўскага — Андрэй Атрушкевіч, Пухавіцкага — Аляксандр Маеўскі, Горацкага — Мікалай Арлёнак, Ганцавіцкага — Павел Ваўчок, Буда-Кашалёўскага — Валянцін Ундруль, Рагачоўскага — Аляксандр Атрошанка, Хойніцкага — Дзмітрый Шпігановіч, Чачэрскага — Сяргей Гайкоў.
Кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля стаў Сяргей Андрэеў, адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля — Дзмітрый Згурскі.
Лукашэнка заклікаў прызначаных чыноўнікаў быць актыўнымі: “Яшчэ раз, мужыкі, паўтараю — дзейнічайце! Сёння сітуацыя такая, што нам трэба дзейнічаць. Калі нават не атрымаецца, людзі прабачаць. Але калі мы нічога рабіць не будзем, людзі нам гэтага не прабачаць. Таму толькі наперад”.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 жніўня — 1 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусі патрабуецца стымуляваць вяртанне кваліфікаваных спецыялістаў — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка