Чарговы санаторый перададзены Кіраўніцтву справаў прэзідэнта

11 снежня, Позірк. Санаторый “Журавушка” прадпрыемства “Мінскхлебпрам” бязвыплатна перададзены “з уласнасці Мінска ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь” і далучаны да санаторыя “Прыазёрны”, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (КСП), сведчыць пастанова Савета міністраў № 714 ад 10 снежня.
З дакумента, які 11 снежня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, на балансе санаторыя, што месціцца на беразе возера Нарач (Мінская вобласць), на 30 верасня 2025 года было 13.689 тыс. рублёў.
Акрамя “Журавушкі” ў падпарадкаванні УДП у Беларусі знаходзяцца санаторыі “Юнацтва” і “Сосны” (абодва ў Мінскай вобласці), а таксама “Баравое” (Віцебская вобласць).
Акрамя таго, ведамства валодае аздараўленчымі ўстановамі “Белая Русь” у пасёлку Майскі і “Беларусь” у Сочы (абодва ў Краснадарскім краі Расіі), а таксама санаторыем “Беларусь” у Ялце (анэксаваны РФ украінскі Крым).
Да 2020 года Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню УДП таксама належаў санаторый Belorus у Друскінінкаі (Літва). У тым годзе праз абмежавальныя меры Еўрасаюза ў дачыненні да гэтага ведамства былі заблакаваныя рахункі здраўніцы. Аздараўленчая ўстанова аднавіла працу, калі са структуры сышоў уключаны ў санкцыйны спіс Віктар Шэйман. У сярэдзіне чэрвеня 2021 года ўрад Беларусі перадаў санаторый у распараджэнне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
У чэрвені 2024 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў загадчыцу маркетынгавай службы санаторыя Belorus Алену Раманаўскене да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць). У верасні 2025-га жанчына была вызваленая і вывезеная з групай палітвязняў у Літву.
КСП таксама належаў санаторый Belorusija ў Юрмале (Латвія). Цяпер ён, як і ўстанова ў Друскінінкаі, знаходзіцца ва ўласнасці цэнтра па санаторна-курортным лячэнні. У сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі з красавіка 2022 года прыём і размяшчэнне адпачывальнікаў спынілася.
Рыга пагражала канфіскаваць санаторый, але гэтага не адбылося. Да закрыцця здраўніцы ўлады балтыйскай дзяржавы ўнеслі кіраўніка санаторыя Belorusija Аляксандра Груздава ў спіс замежных грамадзян, якім забаронены ўезд у Латвію.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства



