З пачатку 2025 года спынена дзейнасць 22 інтэрнэт-наркамаркетаў, затрымана больш за 500 збытчыкаў — МУС

2 ліпеня, Позірк. З пачатку 2025 года на тэрыторыі Беларусі “спынена дзейнасць 22 інтэрнет-наркамаркетаў, перакрыта 24 каналы паступлення забароненых рэчываў. За збыт дурману ў інтарэсах гандлёвых пляцовак затрыманыя звыш 500 чалавек”, — адсправаздачылася 2 ліпеня МУС.
Ведамства прыводзіць падрабязнасці апошняй аперацыі. Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 23-гадовага расіяніна, які браў удзел у “схеме дастаўкі асабліва небяспечных псіхатропаў”. У арандаванай кватэры і зробленых ім закладках выяўлена і канфіскавана “больш за 16 кг мефедрону і звыш 21 кг Альфа-PVP”.
“Фігурант прызнаўся, што прыехаў у Мінск спецыяльна для арганізацыі збыту наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі. Забіраў у іншага кур’ера пасылкі з Еўрасаюза з аптовымі партыямі “тавару“, фасаваў яго і пакідаў у схованках”, — адзначыла ведамства.
Паведамляецца, што аператыўнікі таксама затрымалі жыхара Мінска і двух жыхароў Пастаў (Віцебская вобласць), якія павінны былі рабіць закладкі з разавымі дозамі.
“Акрамя таго, дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню праваахоўнікаў дзвюх краін у Расіі ліквідавана наркалабараторыя. Яе арганізавалі трое замежнікаў. Канфіскавана абсталяванне, прэкурсоры аб’ёмам 150 літраў, а таксама 7 кг мефедрону і больш за два — Альфа-PVP“, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Распачатыя крымінальныя справы, аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.
“У чарговы раз“ МУС папярэдзіла, што “супрацоўнікамі аналітычнай выведкі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій паспяхова выяўляюцца лічбавыя сляды ў інтэрнэце, у тым ліку ў яго ценявым сегменце”.
Паводле даных Дзяржаўнага мытнага камітэта, у 2024 годзе канфіскавана 1.622 тоны наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — амаль у два разы больш, чым за папярэдні год. Зафіксавана 553 факты кантрабанды і незаконнага абароту наркотыкаў, узбуджана 310 крымінальных спраў — на 13% больш, чым у 2023-м.
Летась у лістападзе аб’яднанне BelPol на падставе аналітычнай даведкі МУС, якая трапіла ў яго распараджэнне, паведаміла, што галоўным пастаўшчыком наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з’яўляецца Расія. З дакумента вынікала, што ў першай палове 2024 года ў Беларусі было выяўлена 17 каналаў паставак забароненых рэчываў: у 14 выпадках (82,4%) наркотыкі і псіхатропы паступалі з Расеі, у двух — з Польшчы, у адным — з Літвы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+