З пачатку 2025 года спынена дзейнасць 22 інтэрнэт-наркамаркетаў, затрымана больш за 500 збытчыкаў — МУС

2 ліпеня, Позірк. З пачатку 2025 года на тэрыторыі Беларусі “спынена дзейнасць 22 інтэрнет-наркамаркетаў, перакрыта 24 каналы паступлення забароненых рэчываў. За збыт дурману ў інтарэсах гандлёвых пляцовак затрыманыя звыш 500 чалавек”, адсправаздачылася 2 ліпеня МУС.
Ведамства прыводзіць падрабязнасці апошняй аперацыі. Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 23-гадовага расіяніна, які браў удзел у “схеме дастаўкі асабліва небяспечных псіхатропаў”. У арандаванай кватэры і зробленых ім закладках выяўлена і канфіскавана “больш за 16 кг мефедрону і звыш 21 кг Альфа-PVP”.
“Фігурант прызнаўся, што прыехаў у Мінск спецыяльна для арганізацыі збыту наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі. Забіраў у іншага кур’ера пасылкі з Еўрасаюза з аптовымі партыямі “тавару“, фасаваў яго і пакідаў у схованках”, — адзначыла ведамства.
Паведамляецца, што аператыўнікі таксама затрымалі жыхара Мінска і двух жыхароў Пастаў (Віцебская вобласць), якія павінны былі рабіць закладкі з разавымі дозамі.
“Акрамя таго, дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню праваахоўнікаў дзвюх краін у Расіі ліквідавана наркалабараторыя. Яе арганізавалі трое замежнікаў. Канфіскавана абсталяванне, прэкурсоры аб’ёмам 150 літраў, а таксама 7 кг мефедрону і больш за два — Альфа-PVP“, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Распачатыя крымінальныя справы, аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.
“У чарговы раз“ МУС папярэдзіла, што “супрацоўнікамі аналітычнай выведкі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій паспяхова выяўляюцца лічбавыя сляды ў інтэрнэце, у тым ліку ў яго ценявым сегменце”.
Паводле даных Дзяржаўнага мытнага камітэта, у 2024 годзе канфіскавана 1.622 тоны наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — амаль у два разы больш, чым за папярэдні год. Зафіксавана 553 факты кантрабанды і незаконнага абароту наркотыкаў, узбуджана 310 крымінальных спраў — на 13% больш, чым у 2023-м.
Летась у лістападзе аб’яднанне BelPol на падставе аналітычнай даведкі МУС, якая трапіла ў яго распараджэнне, паведаміла, што галоўным пастаўшчыком наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з’яўляецца Расія. З дакумента вынікала, што ў першай палове 2024 года ў Беларусі было выяўлена 17 каналаў паставак забароненых рэчываў: у 14 выпадках (82,4%) наркотыкі і псіхатропы паступалі з Расіі, у двух — з Польшчы, у адным — з Літвы.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


