Суд ЕС адхіліў скаргу прадпрыемстваў “Гродна Азот” і “Хімвалакно” на адмову зняць з іх санкцыі

3 ліпеня, Позірк. Найвышэйшая інстанцыя Суда Еўрапейскага саюза (Court of Justice; Еўрапейскі суд) 3 ліпеня адхіліла апеляцыйную скаргу прадпрыемстваў “Гродна Азот” і “Хімвалакно” на адмову першай інстанцыі Суда ЕС (General Court; Агульны суд) зняць санкцыі з гэтых беларускіх арганізацый.
Савет ЕС увёў абмежавальныя меры ў дачыненні да згаданых прадпрыемстваў 2 снежня 2021 года — за рэпрэсіі кіраўніцтва супраць работнікаў, а таксама за фактычнае фінансаванне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Арганізацыі палічылі падставы ўключэння ў санкцыйны спіс неабгрунтаванымі і паспрабавалі аспрэчыць рашэнне Савета ЕС. У іску, пададзеным з Суд ЕС, яны пазначылі, што працуюць у адпаведнасці з заканадаўствам, а іх адлічэнні нельга кваліфікаваць як падтрымку ўладаў.
Першая інстанцыя Суда ЕС не прыслухалася да іх аргументаў і сваім рашэннем ад 21 лютага 2024 года пацвердзіла правамернасць увядзення санкцый.
У апеляцыі прадпрыемствы скардзіліся на тое, што першая інстанцыя выкарыстала дакументы, прадстаўленыя імі для абароны, супраць іх. Найвышэйшая інстанцыя ў рашэнні ад 3 ліпеня адзначыла, што першая інстанцыя не сказіла даныя ў іх, а “лагічна вытлумачыла”.
На спробу арганізацый даказаць, што выплаты прыбытку дзяржаве — гэта падатак, а не добраахвотная падтрымка, суд канстатаваў, што нават абавязковы характар адлічэнняў не мяняе сутнасці — грошы пералічваюцца дзяржаве, якая вядзе рэпрэсіўную палітыку.
“Гродна Азот” і “Хімвалакно” ў апеляцыі называлі недаказаным тое, што сумы былі настолькі істотнымі, каб можна было казаць пра “фінансаванне рэжыму”. Найвышэйшая інстанцыя адзначыла, што памер адлічэнняў не мае значэння, дастаткова факту рэгулярнасці выплат, каб лічыць іх унёскам у фінансаванне рэжыму.
Такім чынам найвышэйшая інстанцыя прызнала рашэнне першай інстанцыі правільным, санкцыі захаваныя.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

