Мінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму

7 ліпеня, Позірк. Сярэдняя тэмпература чэрвеня 2025 года склала +16,6 градуса, што на 0,4 градуса ніжэй за норму. Першая дэкада была цяплейшая за норму на 1,5 градуса, другая і трэцяя — халаднейшая. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава на прэс-канферэнцыі 7 ліпеня.
Статыстыку па тэмпературы ў другой і трэцяй дэкадах яна не прывяла. Справаздача сіноптыкаў па выніках месяца пакуль не апублікаваная.
Паводле інфармацыі прадстаўніка Белгідрамета, гарачэй за ўсё было 6 чэрвеня ў Лельчыцах і Брагіне — 31,7 градуса, халадней за ўсё — 23 чэрвеня ў Маларыце — 3,9 градуса вышэй за нуль.
Выпала 93 мм ападкаў (93 л вады на квадратны метр тэрыторыі) — 129% нормы. Колькасць дзён з ападкамі (такімі лічацца з ападкамі ад 1 мм) у залежнасці ад метэастанцыі склала ад 9 да 20 пры норме ад 8 да 11, адзначыла Бакланава.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+