“Краіна для жыцця”: У “Тэлеграме” распаўсюджваецца фэйкавы канал каманды Ціханоўскага

7 ліпеня, Позірк. Пра “з’яўленне і актыўнае распаўсюджванне” ў месенджары “Тэлеграм” фэйкавага канала каманды апазіцыйнага блогера, былога палітвязня Сяргея Ціханоўскага, паведаміла 7 ліпеня ініцыятыва “Краіна для жыцця”.
“Звяртаем вашу ўвагу, што Сяргей Ціханоўскі не мае дачынення да гэтага канала і гэтай формы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не пераходзьце па спасылках у падобных каналах і нічога не запаўняйце. Адзіная сапраўдная форма рэгістрацыі знаходзіцца ў апісанні пад відэа”, — адзначаецца ў публікацыі, да якой прымацаванае згаданае відэа ў верыфікаваным ютуб-канале Ціханоўскага.
3 ліпеня прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла пра спробы ўкараніць інфарматараў у каманду, якую збірае яе муж Сяргей Ціханоўскі. Прэс-служба назвала гэтую сітуацыю правакацыяй і не выключыла іншых падобных дзеянняў.
На наступны дзень праект “Краіна для жыцця” папярэдзіў, што “спецслужбы РБ (ці РФ) стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і спрабуюць сабраць анкетныя звесткі кандыдатаў у валанцёры”. Выказвалася меркаванне, што такім чынам сілавікі хочуць атрымаць інфармацыю пра актывістаў для далейшага крымінальнага пераследу.
Ціханоўскі, вызвалены 21 чэрвеня пасля больш як пяці гадоў зняволення і фактычна гвалтоўна выштурхнуты з Беларусі, 1 ліпеня абвясціў, што збірае каманду для дасягнення “галоўнай мэты — дэмакратыі ў Беларусі”. Ён паабяцаў “нанесці бліжэйшы магутны ўдар па лукашызму і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні”, для “першага ўдару” яму неабходна больш за 200 тыс. еўра.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


