Мінск 22:07

Ля мяжы з Літвой затрымалі двух беларусаў з аэрастатам

Фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта

8 ліпеня, Позірк. Двух грамадзян Беларусі затрымалі 8 ліпеня за паўтара кіламетра ад мяжы з Літвой вайскоўцы Гродзенскай пагранічнай групы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Адзначаецца, што “пры аглядзе мясцовасці былі знойдзеныя шэсць балонаў з газам і аэрастатычны шар”.

У дачыненні да затрыманых “распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму”, ім пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (2.100 рублёў).

Папярэдні раз Дзяржпагранкамітэт паведамляў пра затрыманне парушальнікаў з аэрастатычным шарам на беларуска-літоўскай мяжы ў красавіку. Тады на месцы было знойдзена 24 газавыя балоны і аэрастат.

З 1 красавіка 2024 года забаронены ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі без належнага дазволу, а незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне лятучых апаратаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе цягнуць адміністрацыйную адказнасць паводле артыкула 24.19 КаАП (штраф да 50 б.в.).

Літва — папулярны кірунак для кантрабандных паставак беларускай тытунёвай прадукцыі, у тым ліку з дапамогай аэрастатаў.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, на 18 чэрвеня (апошнія даныя, якія прыводзяцца на сайце), літоўскія памежнікі канфіскавалі 27 беспілотнікаў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды беларускіх цыгарэт з Беларусі. Летась было затрымана 54 беспілотнікі.

Крымінальная адказнасць за дзеянні з беспілотнікамі — законапраект прыняты ў першым чытанні

30 чэрвеня, Позірк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) у першым чытанні прынялі праект закона "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", які прадугледжвае сярод іншага адказнасць за дзеянні з беспілотнымі лятучымі апаратамі. Прэс-служба ніжняй палаты парламента …
Падзяліцца: