Мінск 08:05

Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў пацярпелых ад непагадзі населеных пунктах Віцебскай і Магілёўскай абласцей

Фота: Мінэнерга

10 ліпеня, Позірк. Энергетыкі “ўзмоцнена працуюць” над аднаўленнем электразабеспячэння ў пацярпелых ад навальніцы і шквалістага ветру ў ноч на 10 ліпеня населеных пунктах, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

Паводле даных ведамства, па стане на 6 гадзін раніцы гаворка ідзе пра больш чым 60 населеных пунктах. Адключэння электраэнергіі назіраліся “ў большай ступені ў Віцебскім і Магілёўскім рэгіёне і ў самім горадзе Магілёў”.

Для часовага электразабеспячэння спажыўцоў у рэгіёны накіраваны дызель-генератарныя ўстаноўкі.

9 ліпеня МНС паведамляла, што навальнічны фронт з парывамі ветру да 23 метраў за секунду, які прайшоў па Віцебскай вобласці з 17 да 18 гадзін, пашкодзіў 29 будынкаў у вёсцы Вархі Гарадоцкага раёна.

Паводле звестак, Белгідрамета, днём 10 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30–34°С. У Мінску днём чакаецца навальніца. Ведамства захавала аранжавы ўзровень небяспекі гідраметэаралагічных з’яў.

Падзяліцца: