Аранжавы ўзровень небяспекі падоўжаны на 11 ліпеня
10 ліпеня, Позірк. На большай частцы тэрыторыі Беларусі 11 ліпеня чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с, у асобных раёнах — 21–24 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі — град, паведамляе Белгідрамет.
Такія ўмовы з’явы, паводле даных метэаслужбы, адпавядаюць аранжаваму ўзроўню небяспекі.
Свае рэкамендацыі насельніцтву ў сувязі з гэтым традыцыйна апублікавала МНС.
Аранжавы ўзровень небяспекі ва ўсёй краіне або асобных рэгіёнах аб’яўляецца Белгідраметам штодня з 7 ліпеня. На 10 ліпеня ён абвешчаны па ўсёй тэрыторыі, за выключэннем заходняй часткі Віцебскай вобласці.
10 ліпеня ў выніку падзення дрэва ў Магілёве падчас непагадзі загінула 32-гадовая жанчына.
У шэрагу населеных пунктаў працягваецца работа па аднаўленні парушанага стыхіяй энергазабеспячэння, зафіксаваныя падзенні дрэў і пашкоджанні дамоў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



