Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх пацярпелых ад непагадзі паселішчаў

12 ліпеня, Позірк. Непагадзь 9–11 ліпеня парушыла электразабеспячэнне больш як 1,3 тыс. населеных пунктаў Беларусі, на 12 ліпеня яно цалкам адноўленае, паведамляе Міністэрства энергетыкі.
“Сітуацыя ўскладнялася тым, што навальнічны фронт перамяшчаўся па тэрыторыі краіны, выклікаючы новыя тэхналагічныя парушэнні, — адзначыла ведамства. — Нягледзячы на цяжкадаступнасць некаторых участкаў, работы праводзіліся без перапынку”.
Адзначаецца, што да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнулі “ўсе энергазабеспячальныя, праектныя і будмантажныя арганізацыі энергакомплексу краіны”, у найбольш пацярпелыя рэгіёны “ў дапамогу аператыўна накіроўваліся брыгады з іншых абласцей”.
“Работы па расчыстцы дарог і ліквідацыі наступстваў праводзіліся ў шчыльным узаемадзеянні са службамі МНС, арганізацыямі Мінлясгаса ды іншых ведамстваў, — гаворыцца ў паведамленні. — Агулам працавалі больш як 300 брыгад, больш як 1.400 адмыслоўцаў. Было задзейнічана больш як 430 адзінак тэхнікі для генератараў і 12 дызель-генератарных установак для забеспячэння часовага электразабеспячэння спажыўцоў”.
За гэтыя дні, паводле інфармацыі Мінэнерга, энергетыкі “выканалі больш як 1.000 заявак ад спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ, праца па асобных заяўках працягваецца”.
“Уключаная лінія 110 кВ, якая злучае Магілёўскую ЦЭЦ з энергасістэмай, адноўлены рэжым сілкавання дапаможных прылад, ажыццяўляецца пуск асноўнага генеравальнага абсталявання станцыі”, — адзначыла ведамства.
11 ліпеня міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, які прадставіў даклад Аляксандру Лукашэнку, паведаміў, што пасля навальнічнага фронту ў ноч з 9 на 10 ліпеня на гарачыя лініі МНС паступіла 4,5 тыс. зваротаў па дапамогу.
10 ліпеня падзенне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве, гэта адбылося каля 2 гадзін ночы на рацэ Днепр. 32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні ўвечары прыехала на рыбалку.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



