Бізнесмен Машэнскі выйшаў з кіроўнага складу “Прэзідэнцкага спартыўнага клуба”

12 ліпеня, Позірк. Прадпрымальнік Аляксандр Машэнскі выйшаў з цэнтральнага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб” (“ПСК”), вынікае са звестак на сайце арганізацыі.
Верагодна, гэта адбылося на агульным сходзе цэнтральнага савета (ЦС) клуба 21 траўня 2025 года.
Як паведамляла прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК), на сходзе нязменны старшыня “ПСК” Дзмітрый Лукашэнка (сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі) “быў абраны кіраўніком грамадскага аб’яднання на новы тэрмін”.
“Падчас працы сходу таксама абраны новы склад цэнтральнага савета. Упершыню ў яго ўвайшлі старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка і кіраўнік Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў”, — гаварылася ў паведамленні НАК.
Пра іншыя змены ў складзе ЦС не паведамлялася.
Машэнскі прысутнічаў на агульным сходзе, гэта вынікае з фота, апублікаваных на сайце НАК.

У кастрычніку 2024 года польскія СМІ паведамілі, што Машэнскі рэгулярна наведвае Варшаву, выкарыстоўваючы ў тым ліку аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі (у той перыяд бізнесмен з’яўляўся ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі).
“Ён фінансуе розныя праекты, якія прыдумляе Аляксандр Лукашэнка, а ў чацвер збірае рэчы, садзіцца ў свой “Мэрсэдэс” са спецыяльнымі нумарнымі знакамі — чырвонымі, консульскімі — і кіроўца вязе яго ў Варшаву на выходныя. Тут — кавярні, рэстараны, на выхадныя некуды на самалёце з сям’ёй. Еўрапейскае жыццё”, — гаварылася, у прыватнасці, у сюжэце тэлеканала TVN24.
Таксама паведамлялася, што ў Польшчы Машэнскі мае бізнес-актывы.

9 ліпеня 2025 года Польшча ўвяла ў дачыненні да Машэнскага нацыянальныя санкцыі. Абмежаванні ўключаюць замарожванне грашовых сродкаў і эканамічных рэсурсаў бізнесмена ў краіне, забарону на прадастаўленне яму любых сродкаў і эканамічных рэсурсаў, выключэнне з працэдур дзяржаўных закупак або конкурсаў. Таксама Машэнскі уключаны ў спіс замежнікаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Польшчы непажаданае.
Аляксандр Машэнскі вядомы ў асноўным у малочным (“Савушкаў прадукт”) і рыбаперапрацоўчым (“Санта Брэмар”) бізнесе. Займае 2-е месца ў топ-100 беларускіх бізнесменаў паводле версіі выдання “Беларусы і рынак”.
З 2012 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю веславання.
Машэнскі неаднаразова сустракаўся з Лукшэнкам, быў яго даверанай асобай на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Удзельнічаў у “таемнай” інаўгурацыі Лукашэнкі пасля выбараў 2020 года, фальсіфікацыя якіх прывяла да працяглых шматтысячных пратэстаў у краіне. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, распачатыя ўладамі падчас той электаральнай кампаніі, не спыняюцца ў Беларусі дагэтуль.
11 траўня 2025 года аб’яднанне BelPol выпусціла фільм-расследаванне пра дзейнасць “Прэзідэнцкага спартыўнага клуба”, у якім гаворыцца, што арганізацыя з’яўляецца сродкам узбагачэння сям’і Лукашэнкі. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя карупцыйныя схемы. “ПСК” у расследаванні названы “інструментам для легалізацыі атрыманых дыктатарам Лукашэнкам і членамі яго сям’і хабараў і ўхілення ад выплаты падаткаў”.
“Прэзідэнцкі спартыўны клуб” быў заснаваны ў 2005 годзе. На сайце праекта гаворыцца, што ён займаецца “арганізацыяй маштабных спартыўных спаборніцтваў, развіццём спартыўнай інфраструктуры, дабрачыннасцю і выплатай імянных стыпендый”.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
