Сіняўскі: З прычыны навальнічнага фронту ў МНС паступіла 4,5 тыс. зваротаў па дапамогу
11 ліпеня, Позірк. Пасля прайшоўшага навальнічнага фронту ўначы з 9 на 10 ліпеня на гарачыя лініі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла 4,5 тыс. зваротаў па дапамогу. Пра гэта 11 ліпеня паведаміў кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі пасля даклада Аляксандру Лукашэнку.
Паводле яго, непагадзь “нанесла значны ўрон 27 населеным пунктам”.
У найбольш пацярпелым Магілёве (1,5 тыс. тэлефанаванняў ад насельніцтва) было абясточана пяць ліній электраперадачы напружаннем 110 кВт. Праз выхаду з ладу мясцовай ЦЭЦ-2 спынялася праца прадпрыемства “Магілёўхімвалакно”.
Акрамя таго, паводле чыноўніка, у горадзе пацярпелі асобныя жылыя дамы. Ратавальнікам даводзілася “аператыўна вырашаць пытанні, звязаныя з забеспячэннем працы транспартнай інфраструктуры”.
Сярод пацярпелых таксама адзначаюцца Гарадоцкі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці, Барысаўскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці.
Раней МНС паведамляла, што “паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку стыхіі пашкоджана 238 дахаў, з якіх 109 — прыватныя дамы, 80 — шматкватэрныя будынкі, а 38 — установы адукацыі. Зафіксавана 395 выпадкаў падзення дрэў на праезныя часткі, дамы і аўтамабілі. Усяго зарэгістравана 4.776 паваленых дрэў”.
Падраздзяленні МНС 502 разы выяжджалт для прыбірання ўпаўшых дрэў і расчысткі праезнай часткі, прыбраўшы 962 дрэвы, вызвалена 35 дахаў, у тым ліку 15 дахаў адукацыйных устаноў. З выкарыстаннем аўтакранавай тэхнікі і пад’ёмнікаў было вызвалена два дахі — жылога дома і дзіцячага садка.
10 ліпеня падзенне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве, гэта адбылося каля 2 гадзін ночы на рацэ Днепр. 32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні вечарам прыехала на рыбалку.
У Мінлясгасе паведамлялі, што адным з найбольш пацярпелых ад непагадзі стаў Клімавіцкі лясгас (Магілёўская вобласць). Там пацярпела каля 300 гектараў лесу, сітуацыя патрабуе “правядзення суцэльных санвысечак”.
Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі, на 14:00 “узмоцненыя працы” для аднаўлення электразабеспячэння працягваліся ў 55 населеных пунктах.
13 і 14 ліпеня 2024 года непагадзь прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэння водазабеспячэння і іншых разбурэнняў. Найбольш ад ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзіўся рэжым надзвычайнай сітуацыі. Загінула сем чалавек.
Лукашэнка абвінаваціў грамадзян, што пацярпелі ад непагадзі, у “няправільным разуменні” НС.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



