У Светлагорску правераць сістэму апавяшчэння, насельніцтву рэкамендавана “заставацца на сваіх месцах”
14 ліпеня, Позірк. Аб правядзенні ў Светлагорску (Гомельская вобласць) “комплекснай праверкі аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння грамадзянскай абароны раёна” паведамляе тэлеграм-канал мясцовага райвыканкама.
Праверка прызначаная на 17 ліпеня, у гэты дзень улады рэкамендуюць насельніцтву “захоўваць спакой, заставацца на сваіх месцах і не рабіць ніякіх дзеянняў”.
Раней у гэтым годзе праверкі сістэмы апавяшчэння праводзіліся ў Беларусі на абласным узроўні: 8 і 22 красавіка, 27 траўня, 10 і 30 чэрвеня, 8 ліпеня — на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, 16 красавіка і 11 чэрвеня — Мінскай, 30 студзеня, 20 сакавіка, 19 чэрвеня — Гомельскай.
15–17 красавіка праверка праводзілася ў Магілёве.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што праверкі праводзяцца ў тым ліку ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Новы віток рэпрэсій у дачыненні да сваякоў палітэмігрантаў — вялікі выклікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка