Мінск 18:15

За апошнія пяць гадоў аб’ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас больш як удвая

Ілюстрацыйнае фота: Ruchindra Gunasekara / unsplash.com

17 ліпеня, Позірк. Па выніках першага паўгоддзя 2025 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 593 млн 417 тыс. рублёў — у 2,1 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га (5 млрд 523 млн 752 тыс.), вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці павялічыліся ў цэлым па краіне на 5,6 працэнтнага пункта (з 78,1% да 83,7%).

Раней паведамлялася, што прамысловая вытворчасць у студзені — чэрвені 2025 года ў наяўных цэнах склала 102,4 млрд рублёў — на 0,3% больш, чым годам раней.

Адмоўная дынаміка прамвытворчасці была прадэманстраваная ў трох рэгіёнах: у Віцебскай вобласці — на 2,8%, Гомельскай — на 3,1%, Гродзенскай — на 0,5%.

Разам з тым у Мінскай вобласці выпуск павялічыўся на 4,2%, Брэсцкай і Мінску — на 1,6%, Магілёўскай — на 0,8%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: