Лібер просіць фінансавай дапамогі для працы сваёй каманды на “бліжэйшыя тры месяцы”

18 ліпеня, Позірк. ІТ-спецыяліст, заснавальнік платформы SVAE (да 11 лютага — “Новая Беларусь”) Павел Лібер звярнуўся да грамадскасці з просьбай пра фінансавую дапамогу для працы сваёй каманды.
“Большую частку гэтых выдаткаў я заўсёды браў на сябе сам, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — На жаль, мы не ацанілі да канца выдаткі на новы праект, які выйдзе ў жніўні, развіццё дадатку SVAE і краўдфандынгавай платформы Gronka, а гэтак жа рост інфраструктурных выдаткаў, таму ўтварыўся фінансавы разрыў”.
Паводле слоў Лібера, цяпер “данаты на платформе” пакрываюць каля 5% усіх выдаткаў, яшчэ 35–40% неабходных сродкаў каманда “знаходзіла, ствараючы да-фінансаваныя праекты з донарамі (цяпер гэтая сума апусцілася да 20%)”. Астатнюю частку “пакрывалі самі, часам з падтрымкай прыватнага бізнесу або прыватных спонсараў, але апошнія 1,5 года ўжо цалкам самі”.
На “бліжэйшыя тры месяцы” камандзе патрэбная фінансавая падтрымка, каб “атрымалася падняць данаты прыкладна да 15–20%”, што “дапаможа спакойна пратрымацца, стабілізавацца і працягнуць працу”.
Лібер прапанаваў неабыякавым людзям “аформіць падпіску (і потым адпісацца праз тры месяцы)”, “дапамагчы аднаразова”, падтрымаць “ананімна крыптой” ці проста распаўсюдзіць заклік пра дапамогу.
Платформа “Новая Беларусь” была створаная 2 снежня 2022 года для таго, каб беларусы маглі ў анлайн-фармаце ўзаемадзейнічаць адзін з адным у розных сферах. На пляцоўках праекту, які цяпер называецца SVAE, сярод іншага публікуецца інфармацыя пра бізнесы беларускіх эмігрантаў у розных краінах, як правіла, у сферы паслуг.
26 снежня 2023 года КДБ прызнаў “Новую Беларусь” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
18 сакавіка 2024 года Лібера завочна прыгаварылі па “справе аб зрыве рэферэндуму” да 4 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 ст. 191 КК (перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненая з прымяненнем пагрозы ды іншым спосабам, групай асоб з папярэдняй змовы).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ чэрвені Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту спажывецкіх цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка