Мінск 22:40

У жніўні адкрыюцца прамыя рэйсы ў Алматы з мінскага аэрапорта

21 ліпеня, Пазірк. Маршрутная сетка Нацыянальнага аэрапорта Мінск ” дапоўніцца прамым рэгулярным рэйсам у Казахстан“, паведамляе прэс-служба аэрапорта.

Адна з найбуйнейшых авіякампаній Казахстана SCAT (г. Шымкент, заснавана ў 1997 годзе) запускае новы прамы кірунак: Алматы — Мінск — Алматы.

Рэйсы будуць выконвацца з 10 жніўня ў Нацыянальны аэрапорт Мінск двойчы на тыдзень — па серадах і нядзелях.

Час у палёце складзе прыкладна 5,5 гадзін.

23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка, расейка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.

Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза.

2 снежня 2021 года Вялікабрытанія, Канада, ЗША і ЕС скаардынавана адобрылі чарговыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх фізічных асоб і арганізацый. Як было адзначана ў сумеснай заяве з гэтай нагоды, санкцыйныя меры прынятыя”ў адказ на працяглыя нападкі на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных нормаў і неаднаразовыя акты рэпрэсій”. Сярод арганізацый, якія трапілі ў “Чорны спіс”, значылася і “Белавія”.

2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расейскага вайсковага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.

9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША.

29 траўня 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя супраць “Белавія”, адхіліўшы адпаведны пазоў беларускай авіякампаніі.

У снежні мінулага года дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб заявіў, што “Белавія” пашырае геаграфію палётаў. У 2023–2024 гадах, з ягоных слоў, было адкрыта 10 новых “кірункаў сувязі <…> з расійскімі рэгіёнамі“.

Беларусь да 2026 года мае намер адкрыць генконсульства ў Алматы — самым населеным горадзе Казахстана

3 траўня, Позірк. Генеральнае консульства Беларусі ў горадзе Алматы (Казахстан) мусіць быць адкрытае да 1 студзеня 2026 года, вынікае з пастановы Савета міністраў № 247 ад 2 траўня. Згодна з дакументам, апублікаваным 3 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Міністэрству фінансаў даручана прафінансаваць …
Падзяліцца: