Беларусь паднялася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу “сілы пашпартоў” для бязвізавых падарожжаў

23 ліпеня, Позірк. Беларусь за год паднялася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу “сілы пашпартоў” для бязвізавых падарожжаў, перамясціўшыся з 64-га на 62-е месца, сведчыць апублікаваны 22 ліпеня абноўлены “Індэкс пашпартоў — 2025” кансалтынгавай кампаніі Henley & Partners і Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA).
Паводле даных кампаніі, беларускія грамадзяне могуць наведваць без візы або ў спрошчаным рэжыме 81 дзяржаву (за год іх колькасць не змянілася). Столькі ж краін было адкрыта для наведвання ў бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў пашпартоў Тайланда.
Лідарам “Індэкса пашпартоў” з’яўляецца Сінгапур, грамадзяне якога могуць свабодна ўязджаць у 193 краіны свету (у 2024-м — 1-е, 194). Замыкае рэйтынг Афганістан — 99-е месца і 25 краін.
Былыя рэспублікі Савецкага Саюза знаходзяцца на наступных месцах:
8. Эстонія — 184 (8-е, 187);
9. Латвія — 183 (9-е, 186);
10. Літва — 182 (8-е, 187);
29. Украіна — 147 (32-е, 148);
42. Грузія — 123 (50-я, 121);
44. Малдова — 121 (49-е, 122);
46. Расія — 114 (51-е, 119);
63. Казахстан — 79 (66-е, 78);
68. Азербайджан — 72 (70-я, 72);
71. Арменія — 67 (74-е, 68);
73. Кыргызстан — 63 (77-е, 65);
74. Узбекістан — 62 (80-я, 62);
80. Таджыкістан — 56 (81-е, 61);
85. Туркменістан — 49 (89-е, 52).
Індэкс пашпартоў Henley & Partners і IATA (раней Індэкс візавых абмежаванняў, перайменаваны ў 2018 годзе) аналізуе візавыя правілы 227 дзяржаў і тэрыторый і ранжыруе іх па колькасці краін бязвізавага ўезду.
Henley & Partners — міжнародная кансалтынгавая кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы дзяржаўных праграм прадастаўлення грамадзянства і віду на жыхарства праз інвестыцыі. Ацэньвае сілу пашпартоў краін свету з 2006 года.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

