Лукашэнка зарабляе на нелегальнай міграцыі — Служба знешняй выведкі Украіны

27 ліпеня, Позірк. Еўрасаюз “сутыкаецца з новай хваляй нелегальнай міграцыі, выкліканай пагаршэннем гуманітарнай сітуацыі ў Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Афганістане”, заявіла 26 ліпеня Служба знешняй выведкі Украіны (СЗВУ).
Пры гэтым, як адзначаецца, “палітычныя рэжымы, якія маюць досвед выкарыстання мігрантаў у якасці геапалітычнага інструмента, зноў аказваюцца ў цэнтры ўвагі”.
“Адзін з іх — беларускі дыктатар Лукашэнка, які зноў задзейнічае сваю тэрыторыю для транзіту нелегалаў у Польшчу. Частка патокаў прыбывае з Лівіі — наўпрост ці праз Расію, што ўказвае на каардынацыю паміж Мінскам і Масквой”, — гаворыцца ў паведамленні.
СЗВУ падкрэслівае, што “сцэнар паўтарае крызіс 2021 года”, калі “рэжым Лукашэнкі арганізаваў масавае пранікненне мігрантаў на межы ЕС, спрабуючы абмяняць зніжэнне напружання на зняцце санкцый”. “Гэты шантаж не спрацаваў: абмежаванні толькі ўзмацніліся, а дыпламатычная ізаляцыя Мінска — паглыбілася”, — канстатуе служба.
“Нягледзячы на татальную залежнасць ад Крамля, Лукашэнка дзейнічае гнутка. Сёння ён працягвае зарабляць на транзіце мігрантаў, але пазбягае адкрытай эскалацыі — каб не страціць рэшткі палітычных кантактаў у Еўропе, у прыватнасці, з Венгрыяй, якая паслядоўна выступае супраць міграцыі”, — адзначаецца ў заяве.
На думку СЗВУ, абвастрэнне сітуацыі на ўсходняй мяжы ЕС “павышае рызыкі для еўрапейскай бяспекі і стварае дадатковыя магчымасці для манеўравання аўтарытарных рэжымаў”.
“Лукашэнка, нягледзячы на рэпутацыю сатэліта Пуціна, захоўвае аўтаномію ў пытаннях тактыкі — і чарговым разам дэманструе гатоўнасць выкарыстоўваць яе для палітычнага ціску на Захад”, — гаворыцца ў заяве.
26 ліпеня “Позірк” паведаміў, што з пачатку 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі прынамсі 26.097 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Літва з 1 студзеня да 25 ліпеня прадухіліла 943 такія спробы (у 2,7 раза больш, чым за той жа перыяд 2024 года, калі іх было 353), Латвія — 7.625 (у 2,3 раза больш; 3.365), Польшча да 24 ліпеня (звесткі за 25-е яшчэ не апублікаваныя) — 17.529 (-17,4%; 21.221).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


