Актывіст Каспяровіч, які загінуў у Варшаве, пахаваны ў Мінску, у цырымоніі развітання ўдзельнічалі Кастусёў, Караткевіч, Канапацкая

27 ліпеня, Позірк. Актывіст апазіцыі Дзмітрый Каспяровіч 26 ліпеня пахаваны ў Мінску, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” палітык, экс-член цэнтральнага камітэта партыі “Справядлівы свет” (дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі ў 2023 годзе) Сяргей Вазняк.
“Прах Дзімы даставілі з Варшавы, дзе ён жыў апошнія пяць гадоў. Арганізацыю пахавання ў Мінску ўзяў на сябе былы намеснік старшыні Партыі БНФ (ліквідаваная, як і ўсе астатнія апазіцыйныя партыі, у 2023 годзе) Ігар Лялькоў”, — адзначыў Вазняк.
Паводле яго слоў, “на развітанне прыехалі і выступілі тры кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі — Рыгор Кастусёў, Таццяна Караткевіч і Ганна Канапацкая”.
“Я таксама сказаў некалькі цёплых слоў. Мы былі з Дзімам сябрамі і пасябравалі яшчэ ў той перыяд, калі ён быў старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, а я — членам бюро ЦК Партыі камуністаў Беларусі. З Дзімам было лёгка сябраваць. Нам нішто не перашкаджала — ні розніца ва ўзросце, ні ідэалагічныя погляды. Падхавалі Дзіму да мамы, якая выхавала яго адна і якую ён вельмі любіў”, — напісаў Вазняк.
Пра трагічную гібель у Варшаве Каспяровіча паведаміў увечары 20 чэрвеня тэлеграм-канал Nexta
Паводле звестак рэсурсу, “цела Дзмітрыя знайшлі ў яго доме ў Варшаве”: “Вядома, што смерць 43-гадовага мужчыны наступіла не ў выніку натуральных прычын”.
“Няшчасны выпадак ці забойства? У гэтым цяпер трэба будзе разабрацца польскай паліцыі”, — заявіў тэлеграм-канал.
Каспяровіч быў актывістам апазіцыі з юнацтва. Акрамя палітычнай дзейнасці, займаўся бізнесам.
Старшыня Партыі БНФ у 2017–2022 гадах Кастусёў быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 12 красавіка 2021 года затрыманы КДБ у сябе дома ў Шклове (Магілёўская вобласць). Асуджаны па “справе змоўшчыкаў” на 10 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены па памілаванні 3 ліпеня 2024-га.
Караткевіч вылучыла ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года апазіцыйная кааліцыя “Народны рэферэндум” у складзе кампаніі “Гавары праўду”, руху “За Свабоду”, Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.
Увосень 2024-га Караткевіч правяла пад арыштам 15 сутак за “дэструктыўнае” фота ў сацсетках.
Канапацкая — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчых кампаніі 2020 і 2025 гадоў. Дэ-факта ў 2025-м была “спарынг-партнёрам” Аляксандра Лукашэнкі, пагадзіўшыся ўдзельнічаць у электаральнай працэдуры, якая праходзіла пад татальным кантролем уладаў.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка