У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнім

28 ліпеня, Позірк. У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 грамадзянам Беларусі, у тым ліку тром непаўналетнім, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу статыстыкі мясцовага МУС.
У студзені — сакавіку адмоўны адказ на заяву аб наданні абароны атрымалі 13 просьбітаў (у т.л. два да 18 гадоў), у красавіку — чэрвені — 3 (1).
Грузія, якой кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не дала прытулак ніводнаму грамадзяніну Беларусі. З 2019 года адмоўлена ў наданні прытулку 72 заяўнікам, у тым ліку 36 мужчынам, 20 жанчынам і 16 непаўналетнім.
За гэты перыяд грамадзяне Беларусі падалі 86 заявак на атрыманне прытулку ў Грузіі, у тым ліку 17 — ад імя непаўналетніх. У першым квартале 2025 года заяўкі не падаваліся, у другім было 5 заявак (1 — ад асобы малодшай за 18 гадоў).
Колькасць беларускіх эмігрантаў, якія пражываюць у Грузіі, як сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі, у 2023-24 гадах зменшылася на 1.127 (у 2023-м — на 980, у 2024-м — на 147). На 1 студзеня 2025 года ў Грузіі пражывала 12.808 імігрантаў новай хвалі з беларускім грамадзянствам.
Дзякуючы адносна ліберальнаму рэжыму знаходжання (дазволена знаходзіцца ў краіне без візы 365 дзён, затым можна абнуліць тэрмін, выехаўшы на т.зв. візаран на любую колькасць часу) Грузія стала адной з краін, куды эмігруюць беларусы, якія асцерагаюцца рэпрэсій альбо ўжо пераследуюцца па палітычных матывах. Аднак акрамя татальнай адмовы ў прытулак у апошні час павялічылася верагоднасць не быць дапушчаным у краіну пасля візарана. У зоне асаблівай рызыкі журналісты і актывісты дыяспары.
Найбольш вядомы кейс — у брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, які ў ліпені 2025 года беспаспяхова завяршыў праходжанне ўсіх унутраных працэдур абскарджання адмовы ў прытулку. У яго скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта (яго немагчыма замяніць за мяжой пасля забароннага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года), на працягу 30 дзён Кісляк павінен пакінуць Грузію.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама па тэме:
Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца

- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


