У бальніцы памёр трэці пацярпелы ад удару токам у Рэчыцкім раёне — СМІ

28 ліпеня, Позірк. Раніцай 28 ліпеня ў бальніцы памёр 22-гадовы мужчына, напярэдадні пацярпелы пры ўдары токам у Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласць), паведамляе рэгіянальнае медыя “Флагшток”.
27 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што двое мужчын (43 і 25 гадоў) загінулі ад удару токам, калі разам са шпіталізаваным пасля калегам “ажыццяўлялі перавешванне сейсмічнага кабеля праз аўтадарогу М-10”. Адзначалася, што падчас работ “яны закранулі металічным абсталяваннем лінію электраперадач”.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці і Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праводзіцца агляд месца здарэння, фіксуецца следавая карціна. Апытваюцца відавочцы, плануецца прызначэнне шэрагу экспертных даследаванняў”, — гаварылася ў паведамленні.
Абставіны здарэння будуць устаноўленыя падчас праверкі, “асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі”, заяўляў СК.
Ведамства не паведаміла месца працы пацярпелых і абставіны “перавешвання кабеля”.
“Флагшток” са спасылкай на “крыніцу” адзначае, што загінулыя былі супрацоўнікамі РУП ВА “Беларуснафта”, працавалі ва ўпраўленні палявых сейсмаразведачных работ (УПСР) аб’яднання ўсяго некалькі месяцаў, хоць “у нармальнай практыцы брыгады, якія займаюцца пракладкай геафізічнага кабеля, камплектуюцца пераважна дасведчанымі рабочымі”.
Таксама выданне ўказвае, што рызыка трагедыі магла быць павышаная праз тое, што адбыўся “пераход з драўляных на часовыя металічныя апоры геафізічнага кабеля”.
Акрамя таго, паводле інфармацыі медыя, “праблемы з кадрамі ва УПСР пачаліся не ўчора”. “Пасля 2020 года з упраўлення звольнілі ці не працягнулі кантракты з дзясяткамі спецыялістаў. У базе асуджаных па палітычных справах знаходзяцца як мінімум шэсць супрацоўнікаў УПСР — чатыры інжынеры і двое рабочых”, — гаворыцца ў публікацыі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКПЧ ААН распачаў справу па скарзе праваабаронцы Кісляка і забараніў высылаць яго ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені найбольшае падзенне сельгасвытворчасці зафіксавана ў Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства