У Капыльскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

Фота: МУС
28 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Капыльскім раёне (Мінская вобласць) паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася 28 ліпеня каля 18 гадзін паблізу вёскі Інтэрнацыянал.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля “Сітраен”, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся”, — адзначаецца ў паведамленні.
У выніку ДТЗ кіроўца і 69-гадовы пасажыр загінулі на месцы здарэння.
Раней паведамлялася аб гібелі 38-гадовага кіроўцы “Фальксвагена” і 35-гадовага пасажыра ў ДТЗ у Бераставіцкім раёне (Гродзенская вобласць).
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



