Мінск 12:46

З-за чарговай залевы ў Мінску паралізаваны рух транспарту па 27 маршрутах

Архіўнае фота: МНС

29 ліпеня, Позірк. Рух грамадскага транспарту па 27 маршрутах паралізаваны ў Мінску ўвечары 29 ліпеня з-за чарговай залевы.

Як вынікае з экстраных паведамленняў прадпрыемства “Мінсктранс”, на працягу дзесяці хвілін, з 22.10 да 22.20, спыніўся рух транспарту па 16 тралейбусных, 8 аўтобусных і 3 трамвайных маршрутах.

Закранутыя тралейбусныя маршруты №№ 3, 10, 16, 25, 29, 32, 34, 37, 40, 41, 46, 47, 53, 59, 61, 64, аўтобусныя — №№ 24, 28, 30с, 40, 53, 88с, 91, 104, трамвайныя — №№ 1, 4, 7.

Затопленыя вуліцы Ландара, Казінца, Ясеніна, Багдановіча, Пашкевіч, Кнорына, Каліноўскага, плошча Ванеева.

Інфармацыя пра наступствы залевы працягвае паступаць.

Аб ліўнях і навальніцах на большай частцы тэрыторыі і ў Мінску 29 ліпеня Белгідрамет папярэдзіў напярэдадні, выпусціўшы штармавое папярэджанне (аранжавы ўзровень небяспекі). Яно захаваецца і 30 ліпеня.

Ліпень можа стаць у Беларусі адным з найбольш дажджлівых за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года).

Падзяліцца: