У Беларусі плануецца пашырыць кола асоб, якія трапляюць пад абавязковае дактыласкапаванне

30 ліпеня, Позірк. У Беларусі плануецца пашырыць кола асоб, якія трапляюць пад абавязковае дактыласкапаванне, вынікае з паведамлення прэс-службы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС).
Адпаведная прапанова ўтрымліваецца ў праекце закона “Аб змяненні законаў”, прыняцце якога адкарэктуе законы “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі”, “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”, “Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”, “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”.
Законапраект абмяркоўваўся 30 ліпеня на пасяджэнні экспертнага савета пад кіраўніцтвам старшыні СР НС Наталлі Качанавай.
Дакумент прадугледжвае правядзенне дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і беларускіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з “пералікам асоб, якія трапляюць пад абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю”. Сам пералік не прыводзіцца.
“Рэалізацыя палажэнняў праекта закона будзе садзейнічаць гарантаванню грамадскай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, зніжэнню ўзроўню злачыннасці і крыміналізацыі грамадства, а таксама гарантаванню нацыянальнай бяспекі ў частцы своечасовага прадухілення, выяўлення і спынення экстрэмісцкай дзейнасці, вызначэння асоб, якія маюць дачыненне да такой дзейнасці”, — сцвярджае прэс-служба верхняй палаты парламента.
Цяпер пад абавязковае дактыласкапаванне ў Беларусі трапляюць вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, асуджаныя, затрыманыя і арыштаваныя асобы, дэпартаваныя альбо тыя, хто мае быць выправаджаны, зніклыя без вестак (з ініцыятывы сваякоў), асобы, якія праходзяць вайсковую або альтэрнатыўную службу, некаторыя катэгорыі дзяржслужбоўцаў з доступам да дзяржаўнай таямніцы.
Пры гэтым пасля тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года адбіткі пальцаў бралі фактычна ва ўсіх мужчын краіны, нягледзячы на тое, што нормы заканадаўства гэтага не прадугледжвалі.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства