Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза

31 ліпеня, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 ліпеня 2025 года склала 61 млрд 57,2 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума доўгу на 12,5% большая, чым было на 1 ліпеня 2024-га (54 млрд 258,8 млн рублёў), і на 3,6% большая, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 ліпеня склала 657,1 млн рублёў (рост у 3,2 раза ў гадавым вымярэнні). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (-10,4%).
Нацыянальны банк не стаў мяняць на жнівень 2025 года вызначаныя ў чэрвеніразліковыя велічыні стандартнай рызыкі. Па новых крэдытах на тэрмін да 3 гадоў у беларускіх рублях (за выключэннем ільготных) для юрыдычных асоб — 13,24%, на тэрмін большы за 3 гады — 12,12%; па новых крэдытах для фізічных асоб у беларускіх рублях (за выключэннем ільготных) — 19,10%, па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у нацыянальнай валюце з тэрмінам вяртання больш за 1 год — 15,64%.
Рэгулятар з 25 чэрвеня падвысіў стаўку рэфінансавання з 9,5 да 9,75% гадавых. Гэтае рашэнне старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык назваў на брыфінгу 25 чэрвеня “эканамічна абгрунтаванай, але моцна запозненай мерай”.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства