Беспілотнік, які прыляцеў у Літву з Беларусі на пачатку тыдня, знойдзены

1 жніўня, Позірк. На Гайжунайскім палігоне (Ёнаўскі раён Каўнаскага павета) знойдзены беспілотны лятучы апарат, які прыляцеў у Літву з Беларусі на пачатку тыдня, паведаміла 1 жніўня агенцтва BNS са спасылкай на міністра нацыянальнай абароны Давіле Шакалене.
Раніцай 28 ліпеня паліцыя Літвы папярэдзіла грамадзян пра ўварванне з тэрыторыі Беларусі беспілотнага лятучага апарата нявызначанага тыпу. Галоўны дарадца Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (NKVC) Дарус Бута паведаміў парталу навін Delfi, што дрон, зафіксаваны на вышыні каля 200 метраў, у апошні раз быў заўважаны каля Вільнюса.
Пазней літоўскае войска паведаміла, што Вайскова-паветраныя сілы “ажыццяўлялі назіранне” за беспілотнікам, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі; інфармацыя была перададзеная ў Аб’яднаны цэнтр кіравання паветранымі аперацыямі НАТО. Найбольш верагоднай на той момант была версія пра “дэзарыентацыю самалёта ўкраінскай СПА”.
МЗС Літвы, згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, заявіла, што “выкліча прадстаўніка амбасады” Беларусі і ўручыць яму ноту, калі высветліцца, што “дрон або іншы лятучы аб’ект” мае вайсковае прызначэнне.
Пасля паведамлялася, што беспілотнік бачылі ў Каўнаскім павеце. Таксама выказвалася меркаванне, што інфармацыя пра ўварванне БПЛА магла быць ілжывай.
Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс на нарадзе 29 ліпеня выказаў меркаванне, што камунікацыя паміж дзяржаўнымі ўстановамі краіны пасля інфармацыі пра уварванне дрона 28 ліпеня “была вельмі неэфектыўнай, абсалютна неадэкватнай і толькі дадала блытаніны і няўпэўненасці”.
10 ліпеня ў Літву з Беларусі заляцеў расійскі дрон.
16 ліпеня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з рашучым пратэстам у сувязі з “незаконным парушэннем паветранай прасторы шматфункцыянальным беспілотным лятучым апаратам “Гербера” расійскай вытворчасці”.
Знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што беспілотнік уляцеў у Літву 10 ліпеня з боку Беларусі і ўпаў “прыкладна за адзін кіламетр ад дзяржаўнай мяжы”.
МЗС “настойліва запатрабавала” ад Беларусі “ў найкарацейшыя тэрміны даць тлумачэнні наконт гэтага інцыдэнту і зрабіць усе неабходныя захады, каб падобныя выпадкі не паўтараліся ў будучыні”. Інфармацыі пра магчымы адказ беларускага боку на ноту не было.
Беларускія кантрабандысты часта выкарыстоўваюць у прыграніччы дроны, каб даставіць у Літву цыгарэты.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка