Старонкі палітычнага аналітыка ІА “Позірк” Аляксандра Класкоўскага ў сацсетках прызнаныя “экстрэмісцкімі“ (+ каментар)

1 жніўня, Позірк. Старонка палітычнага аналітыка інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандра Класкоўскага ў “Фэйсбуку“ і яго тэлеграм-канал Klaskouski прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, вынікае са спісу на сайце Міністэрства інфармацыі.
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 31 ліпеня.
“Зразумела, што горацкім гора-суддзям проста спусцілі ўказанне наклеіць гэты ярлык на маю аналітыку. Улічваючы спецыфіку рэжыму, яго нянавісць да вострага вольнага слова, гэта можна лічыць своеасаблівым знакам якасці“, — адзначыў Класкоўскі, каментуючы рашэнне суда.
“Разам з тым хачу папярэдзіць сваіх чытачоў з Беларусі: будзьце асцярожныя, каб не пацярпець за падпіску на мой тэлеграм-канал або за лайк пад постам на маёй старонцы ў “Фэйсбуку“. Таму што маю намер працаваць і надалей паводле законаў сваёй прафесіі. Тое, што рэжым крыміналізуе прафесійную дзейнасць журналістаў, аналітыкаў, кажа толькі пра ўбоства гэтага рэжыму“, — падкрэсліў палітычны аналітык.
Класкоўскі абвешчаны ў вышук у Расіі разам з чатырма з пяці грамадзян, прылічаных беларускім МУС да ІА “Позірк“, якое ўключана ў спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў“.
Датычнымі да “экстрэмісцкага фарміравання” названыя таксама журналістка Таццяна Каравянкова, праваабаронца Раман Кісляк (у расійскай базе вышуку яго пакуль няма), палітычныя аналітыкі Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман.
2 снежня 2024 года рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска акаўнты “Pozirk_online” у сацыяльных сетках “Х” і “Інстаграм” былі ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
5 снежня 2023 года змест сайта pozirk.online быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Цэнтральнага раёна Мінска. У лютым ён перастаў адкрывацца ў Беларусі.
Сайт pozirk.online пачаў працу 16 кастрычніка 2023 года.
“Позірк” створаны ў выгнанні часткай былой каманды найстарэйшага (працавала з лістапада 1991 года) беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і першай у краіне інтэрнэт-газеты Naviny.by.
У лістападзе 2021 года інфармацыйная кампанія БелаПАН была ўключана ў “пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, што складаюць МУС і КДБ. “Экстрэмісцкім фарміраваннем” рашэннем КДБ была прызнана “група грамадзян з ліку супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва ЗАТ “БелаПАН”, якая “ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”.
Да таго часу пад вартай амаль тры месяцы (з 18 жніўня) знаходзіліся галоўны рэдактар — дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына (асуджаная на 4 гады пазбаўлення волі; выйшла 7 снежня 2024 года), былы дырэктар кампаніі Дзмітрый Наважылаў (на 6 гадоў), дзесяць месяцаў (з 12 студзеня) — былы намеснік дырэктара Андрэй Аляксандраў (на 14 гадоў).
Абвінавачанне ў стварэнні і кіраўніцтве “экстрэмісцкім фарміраваннем” першапачаткова не фігуравала, яно было прад’яўлена пасля ўключэння кампаніі ў “спіс экстрэмістаў”.
Эканамічны суд Мінска пастанавіў ліквідаваць ЗАТ “БелаПАН” у сакавіку 2025 года.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка