Адзін чалавек загінуў, іншы шпіталізаваны ў выніку аўтааварыі на МКАД

Фота: ДАІ Мінска
2 жніўня, Позірк. Смяротная аўтамабільная аварыя адбылася каля 11:20 2 жніўня на Мінскай кальцавой дарозе, паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.
Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, 19-гадовы кіроўца аўтамабіля “Сеат”, “рухаючыся ў раёне 4-га км знешняга кальца МКАД, не даў рады кіраванню, выехаў за межы праезнай часткі” і ўехаў ў асвятляльную мачту.
“Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў кіроўца <…> памёр на месцы здарэння, 21-гадовы пасажыр дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання”, — гаворыцца ў паведамленні.
Абставіны здарэння на месцы высвятляюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС, прадстаўнікі МНС і следча-аператыўная група.
Стужка навін
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


