Беларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ

2 жніўня, Позірк. Пры выхадзе на азіяцкі рынак беларускія кампаніі адчуваюць шэраг праблем, гаворыцца ў артыкуле прафесара-кансультанта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) доктара эканамічных навук Генадзя Караленкі і дактаранта БДЭУ, кандыдата эканамічных навук Людмілы Клімчэні для навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, “Белдзяржстрах”).
“Эфектыўны заход у Азію магчымы, калі будуць вывучаныя праблемы экспарцёраў. Асноўныя цяжкасці беларускіх кампаній наступныя: дрэннае пазіцыянаванне і сегментаванне рынку, памылкі ў выбары каналаў размеркавання, затрымка ў пастаўцы, адсутнасць адаптацыі ўпакоўкі, юрыдычныя пытанні па рэгістрацыі экспарцёра і таварных знакаў, недастаткова належная ўвага да культурных традыцый для карэкціроўкі рэкламных матэрыялаў“, — пішуць аўтары.
У артыкуле таксама падкрэсліваецца, што ў Кітаі сярод пакупнікоў “пераважаюць прадстаўнікі жаночага полу“, “для іх важныя эстэтычнасць, маляўнічасць і надзейнасць упакоўкі“.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


