У Лёзненскім раёне згарэла 10 тон ячменю

3 жніўня, Позірк. 10 тон ячменю згарэла раніцай 3 жніўня ў выніку пажару на мабільнай зернесушыльнай устаноўцы ў вёсцы Перамонт Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, вынікае з інфармацыі МНС.
“Паведамленне паступіла ў службу МНС сёння ў 4.10. Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў назіралася гарэнне мабільнай зернесушыльнай устаноўкі. На момант узнікнення пажару яе загрузка складала 14 тон яравога ячменю. Работнікамі МНС і прадпрыемства выратавана 4 тоны збожжа. Загаранне аператыўна ліквідаванае ратавальнікамі”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
У сутачнай зводцы МНС гаворыцца аб “пашкоджанні” 10 тон ячменю, а таксама шчыта кіравання, бункера і кола зернесушылкі.
У канцы ліпеня на аб’ектах АПК здарылася восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцы.
1 жніўня гарэў зернесушыльны комплекс у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Выратавана 15 тон жыта, колькасць знішчанага збожжа не называецца.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


