У метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці”

4 жніўня, Позірк. “Найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці“ названы Аляксандр Лукашэнка ў матэрыялах для “членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп“ да ліпеньскага “адзінага дня інфармавання насельніцтва“.
Галоўная тэма мінулага месяца ў метадычках, якія распрацоўваюцца НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце для трох груп насельніцтва (інтэлігенцыі, моладзі і работнікаў “прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі“), — Дзень незалежнасці 3 ліпеня, які насамрэч з’яўляецца днём вызвалення Мінска ад гітлераўскіх войскаў у 1944 годзе.
“Сёння нават ворагі не могуць адмаўляць, што ўся праца Прэзідэнта (тут і далей арфаграфія арыгінала захаваная. — “Позірк”.) Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі накіравана на служэнне беларускаму народу. Ён прыняў жабрацкую краіну з спыненым заводамі і стварыў годную, моцную, паважаную дзяржаву. Сваё абяцанне — адвесці краіну ад прорвы, дадзенае яшчэ падчас першых прэзідэнцкіх выбараў, Кіраўнік дзяржавы стрымаў цалкам“, — сцвярджаюць ідэолагі.
“50 гадоў, якія мы пражылі мірна пасля Перамогі над фашызмам да развалу СССР, і 31 год міру пад кіраўніцтвам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі — гэта не наканаванасць лёсу, а найвялікшае дасягненне сучаснасці!” — прапануюць лічыць аўтары метадычак, якія выдаюцца штомесяц для ўсхвалення ідэолагамі і чыноўнікамі Лукашэнкі і яго палітыкі на сустрэчах з насельніцтвам падчас “адзінага дня інфармавання”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



