ДАІ са стралянінай спыніла непаўналетняга кіроўцу ў Клецкім раёне

4 жніўня, Позірк. У ноч на 4 жніўня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарысталі табельную зброю, каб спыніць аўтамабіль ля зоны адпачынку “Клецкая сажалка” (Клецкі раён Мінскай вобласці), паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што кіроўцу аўтамабіля “Аўдзі”, які прыцягнуў увагу экіпажа ДАІ, “падалі сігнал аб спыненні”, які той “праігнараваў”, пасля чаго “пачаўся пераслед”.
“Парушальнік павялічыў хуткасць, выязджаў на сустрэчную паласу, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. На неаднаразовыя законныя патрабаванні супрацоўнікаў не рэагаваў. Для спынення аўтамабіля было прынятае рашэнне выкарыстаць табельную зброю”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ДАІ, “прыцэльныя стрэлы па іншамарцы спынілі ўцекача”. За стырном аўтамабіля, як адзначаецца, быў 17-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць), які не мае правоў кіроўцы.
“На маладога чалавека складзена шэсць адміністрацыйных матэрыялаў, якія перададзены ў камісію па справах непаўналетніх. Транспартны сродак дастаўлены на ахоўную стаянку”, — паведамілі ў МУС.
У ведамстве нагадалі пра забарону кіраваць аўтамабілем без пасведчання кіроўцы і заклікалі бацькоў выключыць бесперашкодны доступ дзяцей да ключоў ад транспартных сродкаў.
У ноч на 16 чэрвеня ДАІ выкарыстоўвала табельную зброю для затрымання кіроўцы ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. 11 лютага паведамлялася пра аналагічныя дзеянні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі для затрымання парушальніка ў Асіповіцкім раёне, 9 лютага — у Чэрыкаўскім раёне (абодва — Магілёўская вобласць), 29 студзеня — у Мазырскім раёне (Гомельская вобласць).
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



