Арганізацыя ў Асіповічах за восем гадоў схавала ад падаткавікоў больш за 9 млн рублёў выручкі — распачатая крымінальная справа

4 жніўня, Позірк. Факты нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры таварыствам з абмежаванай адказнасцю з Асіповічаў (Магілёўская вобласць) выявілі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Паводле інфармацыі прэс-службы КДК, з 2016 года гэтая арганізацыя вяла рознічны гандаль у 14 прадуктовых крамах і двух аб’ектах грамадскага харчавання на тэрыторыі Асіповіцкага раёна.
“Атрыманая ад продажу прадуктаў харчавання за наяўны разлік выручка толькі часткова праводзіліся праз касава-сумавальныя апараты і не ў поўным аб’ёме адлюстроўвалася ва ўліку таварыства, — сцвярджае ведамства. — Утоеныя ад падаткаабкладання наяўныя грашовыя сродкі выкарыстоўваліся на выплату заробку “ў канвертах”. Таксама грошы ішлі на закуп тавараў на аптовым рынку для наступнай рэалізацыі іх праз гандлёвыя аб’екты без дакументаў”.
Паводле папярэдніх разлікаў КДК, за 2016–2024 гады арганізацыя схавала ад падаткаабкладання выручку — больш як 9 млн рублёў. Сума нявыплачаных у бюджэт падаткаў, як адзначаецца, перавысіла 1,3 млн.
“Па факце ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да дырэктара і галоўнага бухгалтара таварыства ўзбуджаная крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне”, — заяўляе ведамства.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

