За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася 6.647 еўрапейцаў

4 жніўня, Позірк. З 28 ліпеня па 4 жніўня ў Беларусь без віз уехала 6.647 грамадзян еўрапейскіх дзяржаў, вынікае з даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Апошні раз пагранслужба прыводзіла пакраінавую статыстыку за два тыдні, з 14 па 28 ліпеня было 14.578 візіцёраў, то бок у сярэднім 7.289 на тыдзень.
За апошні тыдзень у Беларусь прыбыла 2.373 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі (5.739 за папярэднія два тыдні, у сярэднім 2.870 на тыдзень), 1.822 грамадзяніны Літвы (3.927; 1.964), 621 грамадзянін Польшчы (1.243; 622) і 1.831 грамадзянін іншых 35 дзяржаў у рамках пашыранага бязвіза (3.669; 1.835).
Усяго з 15 красавіка 2022 года ў рамках бязвізу краіну наведаў 1.171.521 жыхар Еўропы. Сярод іх 638.578 грамадзян Літвы, 373.301 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі, 118.748 грамадзян Польшчы і 40.894 — краін пашыранага бязвізу.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
Бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да канца 2025-га, аднак, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны, як гэта ўжо адбывалася.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства



