Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек

6 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 5 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены дзвюм ужо асуджаным асобам. Гэта Марына Мазоўка (ч. 3 арт. 361 КК — “заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацбяспецы Беларусі”) і Вольга Калпакова (арт. 188 — “паклёп”, 368 — “абраза прэзідэнта”, 3691 — “дыскрэдытацыя Беларусі”).
Палітвязнямі таксама прызнаныя змешчаныя пад варту Вадзім Здаравеннаў, Ігар Бурдэль (абодва абвінавачваюцца паводле арт. 368) і Станіслаў Сіліч (арт. 368, 367 — “паклёп у дачыненні да прэзідэнта”, 369 — “абраза прадстаўніка ўлады” і 130 — “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”).
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці запатрабавалі спыніць “пераслед правамерных формаў выказвання меркаванняў”, неадкладна вызваліць згаданых людзей ды іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі і зрабіць захады, “скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і скасаванне артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб”, спыніць усе раней узбуджаныя паводле гэтых артыкулаў справы.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, Беларускі ПЭН і “Прававая ініцыятыва”.
На гэты момант беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.183 чалавекі.

- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка