Арганізацыя Front Line Defenders “глыбока ўзрушаная” ўмовамі ўтрымання праваабаронцы Лойка ў гомельскай калоніі

7 жніўня, Позірк. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выказала трывогу наконт пагаршэння ўмоваў утрымання беларускай праваабаронцы Анастасіі Лойка ў гомельскай калоніі № 4.
1 жніўня “Наша Ніва” паведаміла, што Лойка на паўгода пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання. У праваабарончым цэнтры “Вясна” адзначылі, што гэта “распаўсюджаная карная практыка, якая выкарыстоўваецца ўладамі ў дачыненні да палітычных зняволеных”.
Праваабаронцы з Front Line Defenders звярнулі ўвагу на тое, што ПКТ прадстаўляюць сабой “вельмі малыя памяшканні” (4 кв. м), у якіх “замест нармальнай прыбіральні — дзірка ў падлозе”, “адсутнічаюць перагародкі, што спрыяе невыноснаму паху”. Зняволеным не дазваляецца выходзіць за межы камеры — за выключэннем кароткага штодзённага шпацыру; ім нельга карыстацца ложкамі па-за часам сну (з 20:30 да 5:00); душ — адзін раз на тыдзень; у камерах няма гарачай вады.
“Front Line Defenders глыбока ўзрушаныя працягам пераследу Анастасіі Лойка, — гаворыцца ў заяве. — Арганізацыя асуджае прымяненне жорсткіх умоў утрымання ў якасці сродку рэпрэсій за яе мірную і законную праваабарончую дзейнасць. Мы выказваем сур’ёзную занепакоенасць бесчалавечнымі ўмовамі, у якіх знаходзіцца праваабаронца, і паўтараем свой заклік да беларускіх уладаў скасаваць вырак і неадкладна вызваліць Анастасію”.
20 чэрвеня 2023 года суддзя Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда прыгаварыла Лойка да 7 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Нагодай для крымінальнага пераследу стаў даклад “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі“ за 2017–2018 гады, у якім даецца крытычная ацэнка дзеянням міліцыі.
У кастрычніку 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Лойка ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Лойка працавала ў камандзе дэ-юрэ ліквідаванай уладамі праваабарончай арганізацыі Human Constanta.
Front Line Defenders — міжнародная праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе. Сваёй місіяй яна бачыць абарону праваабаронцаў, якія зазнаюць напады па ўсім свеце. Арганізацыя аказвае экстраную дапамогу, забяспечвае публічную падтрымку, вядзе адвакацыю і дае доўгатэрміновую падтрымку тым, хто трапляе пад рэпрэсіі за сваю праваабарончую дзейнасць.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка