Ворыхава: Моладзь успрымаецца як рэсурс, а не як суб’ект палітыкі

8 жніўня, Позірк. Беларуская моладзь знаходзіцца ў сістэмным крызісе, заявіла прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава падчас слуханняў аб дзейнасці Кабінета ў Каардынацыйнай радзе 8 жніўня ў Варшаве.
“Унутры краіны моладзь — гэта першая мішэнь. Яна падпадае пад прапаганду, цэнзуру, кантроль. Структуры былі знішчаныя: за 2021–2023 гады былі зліквідаваны амаль што 100% незалежных моладзевых структур, у тым ліку моладзевыя ініцыятывы, студэнцкія саюзы, асветніцкія праекты”, — адзначыла яна.
“Свабоды самавыяўлення няма, свабода слова і ўдзелу караецца. За выкарыстанне сімволікі, выказванні ў “Тыктоку”, “Інстаграме”, сацыяльных сетках моладзь затрымліваюць”, — сказала Ворыхава.
Каля 25% ўсіх палітзняволеных — людзі да 35 гадоў, удакладніла прадстаўніца АПК.
У сферы адукацыі яна адзначыла “поўны ідэалагічны кантроль” з боку ўладаў.
Гаворачы аб моладзі ў эміграцыі, Ворыхава сярод праблем пералічыла “юрыдычную няпэўнасць, бязвізавы вакуум, адсутнасць сацыяльнай абароны, псіхалагічныя траўмы”.
“І тут трэба таксама памятаць, што большасць маладых людзей — гэта фінансава ўразлівая група, асабліва <…> 17–22 гады. Яны не маюць стабільнага даходу, яны не маюць права на працу за мяжой і магчымасці навучацца без аплаты”, — звярнула ўвагу яна.
Паводле прадстаўніцы АПК, і ўнутры краіны, і за межамі, і сярод дэмакратычных структур моладзь “занадта часта ўспрымаецца як рэсурс, а не як суб’ект палітыкі”: “Яе запрашаюць валанцёрыць, дапамагаць, выступаць, але не даюць сапраўднага месца за сталом прыняцця рашэнняў. Такі падыход узмацняе стыгму, што моладзь нібыта не гатовая, непрафесійная, непрадказальная”.
У гэтым кантэксце яна заклікала “забяспечваць сродкі, адукацыю і роўны доступ, а не патрабаваць удзелу [у мерапрыемствах и иницыятывах] на голым энтузіязме”.
На падставе больш за сотні рэальных кейсаў прадстаўніцтва падрыхтавала “больш за 20 аналітычных дакументаў”, якія былі накіраваныя у міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ў структуры Еўрасаюза.
“У нас было каля 70 публічных выступаў на розных пляцоўках — ЕС, таксама ў ЗША і іншых краінах. Было прынята дзве рэзалюцыі, дзе моладзь Беларусі фігуравала як палітычны суб’ект”, — дадала Ворыхава.
У якасці пазітыўнага прыкладу супрацы з замежнымі урадамі яна прывяла спрашчэнне правілаў настрыфікацыі дыпломаў аб адукацыі ў Польшчы.
Прадстаўніца АПК са шкадаваннем адзначыла, што больш шчыльна структура працуе з моладдзю у выгнанні, чым унутры краіны: “Таксама з-за тэхнічных абмежаванняў. Але тое, што мы можам рабіць зараз, — гэта мець сувязь з тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, і дапамагаць тым, хто шукае нейкія магчымасці”.
Каля 50% тых, хто звяртаецца ў прадстаўніцтва па кансультацыі, знаходзіцца ў Беларусі, удакладніла яна.
Таксама Ворыхава падкрэсліла важнасць супрацьдзеяння русіфікацыі ў сферы моладзевай палітыкі ўнутры краіны і дэманстрацыі альтэрнатывы.
Ворыхава займае пасаду са жніўня 2024 года. Да гэтага яна была дарадцай дэмлідара Святланы Ціханоўскай.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чэрвень і ліпень выпала летняя норма ападкаў — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені і ліпені Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаІдэолагі прылічылі да нацыянальных брэндаў сістэму залпавага агню "Паланэз" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка