Ціханоўская: Амерыканскія санкцыі супраць Беларусі не могуць быць аўтаматычна знятыя разам з санкцыямі супраць Расіі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 9 жніўня 2025 года ў 11:50

9 жніўня, Позірк. Беларусь і санкцыі, накладзеныя на рэжым Лукашэнкі, не могуць “пайсці проста прычэпам” да нейкага змянення палітыкі США ў дачыненні да Расіі, заявіла “Позірку“ Святлана Ціханоўская.
Важна, каб амерыканскія палітыкі “адрознівалі тое, што яны робяць па Расіі, і тое, што яны робяць па Беларусі”, падкрэсліла дэмакратычны лідар.
“У нас добрыя стасункі з ЗША, але наша задача зараз, асабліва калі можа змяніцца сітуацыя паміж Украінай і Расіяй, каб беларускае пытанне там таксама стаяла востра, — сказала Ціханоўская. — Мы працуем на розных узроўнях: і на парламенцкім, і з Дзярждэпартаментам. І зараз, канешне, спрабуем выйсці на адміністрацыю прэзідэнта Трампа”.
Паводле яе слоў, у Злучаных Штатах Беларусь “трымаюць на парадку дня”. “Канешне, гэтая тэчка не зверху на стале прэзідэнта Трампа. Але там разумеюць, што Беларусь мае стратэгічнае значэнне ў нашым рэгіёне і што ў нашай краіне палітычны і гуманітарны крызіс”, — адзначыла дэмлідар.
Яна паведаміла, што па пытанні вызвалення палітвязняў дэмсілы больш працуюць з Дзяржэпартаментам, дзе ёсць прадстаўнік па Беларусі.
Палітык у чарговы раз заявіла пра важнасць таго, каб Беларусь “не аддалі як суцяшальны прыз Пуціну”, бо гэта “можа вызначыць статус-кво на многія, многія гады”.
Акрамя таго, калі ЗША вырашаць здымаць санкцыі з Расіі, “то, канешне, Лукашэнка таксама захоча, каб знялі санкцыі і з Беларусі”, прагназуе Ціханоўская. “Таму нам трэба зараз узмацняць і казаць пра сваю пазіцыю. Што здымаць санкцыі з рэжыму немагчыма, пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі, пакуль не выйдуць людзі, пакуль працягваецца гуманітарная катастрофа”, — заявіла Ціханоўская.
На 15 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў перамовы з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным на тэрыторыі штата Аляска. Адна з тэм — расійская агрэсія супраць Украіны. Трамп хоча спыніць канфлікт за кошт саступак кожнага з бакоў, аднак Крэмль не хавае, што хоча акупаваць як мага болей украінскіх тэрыторый, а Кіеў рашуча настроены бараніць іх.
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года продажы гарэлкі ў Беларусі павялічыліся на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка: Мы працуем над тым, каб быў прыняты 15 пакет санкцый ЕС ў адносінах да рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка