За апошнія пяць гадоў праваабаронцы зафіксавалі больш за 100 тыс. фактаў рэпрэсій

9 жніўня, Позірк. Больш за 100 тыс. фактаў рэпрэсій зафіксавана ў Беларусі за апошнія пяць гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна“ з нагоды пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў-2020.
Праваабаронцы адзначаюць, што праз адсутнасць поўных звестак колькасць тых, каго пераследуюць, можа быць значна вышэйшай.
За пяць гадоў колькасць палітвязняў павялічылася ў 47 разоў — з 25 да 1.187. Яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек змешчана ў ізалятары часовага ўтрымання па палітычных адміністрацыйных артыкулах.
Агулам са жніўня 2020 года статус палітвязня атрымалі 4.064 чалавекі, з іх 776 жанчын.
Мінімум 8.532 чалавекі сталі фігурантамі крымінальных спраў, у дачыненні да не менш чым 7.299 вынесеныя палітычна матываваныя прысуды. 180 чалавек асуджана завочна.
“Вясне” вядома мінімум пра 1765 жанчын, асуджаных паводле крымінальных артыкулаў, цяпер у краіне 178 жанчын-палітвязняў, сярод якіх пенсіянеркі, жанчыны з сур’ёзнымі захворваннямі, шматдзетныя маці.
Праваабаронцам вядома не менш чым пра 206 палітвязняў у зоне асаблівай рызыкі. Гэта грамадзяне, якія маюць праблемы са здароўем, непаўналетнія на момант здзяйснення учынкаў, у якіх іх вінавацяць, шматдзетныя і іншыя людзі ў цяжкіх сямейных абставінах; людзі, якія знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лячэнні ў закрытых установах.
Амаль 3 тыс. чалавек маюць статус былых палітвязняў (з улікам надання гэтага статусу постфактум), больш за 1.620 з іх цалкам адбылі свае тэрміны.
З 2020 года 360 палітвязняў было памілавана, восем з іх дэпартавана з краіны наўпрост з калоніі, пры гэтым яны не маюць іншага грамадзянства, акрамя беларускага. Такое “вызваленне пад умовай выезду” праваабаронцы называюць “новым інструментам палітычнага ціску”.
Не менш за 3.673 чалавекі асуджана за ўдзел у акцыях пратэстах паводле ч. 2 арт. 293 (масавыя беспарадкі) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суды працягваюцца дагэтуль.
Восем палітвязняў памерлі ў месцах пазбаўлення волі: Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вітольд Ашурак, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер.
За ўсе пяць гадоў не было распачата ніводнай крымінальнай справы па фактах катаванняў і смерці пратэстоўцаў і палітвязняў, падкрэсліваюць праваабаронцы.
Паводле палітычных крымінальных спраў асуджана не менш за 85 замежных грамадзян, 30 з іх цяпер у зняволенні.
“Жорсткасць і нялюдскасць сілавікоў у ліпені і жніўні 2020-га абурылі ўсю міжнародную супольнасць, але з тых часоў сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Рэжым працягвае адбіраць у людзей свабоду, здароўе, сем’і, дом, а ў некаторых нават жыццё. Катаванні, збіццё, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязняў з краіны — цяжкая рэчаіснасць, у якой вымушаныя жыць беларусы кожны дзень“, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
Раней аналітыкі з аб’яднання былых сілавікоў BelPol прыйшлі да высновы, што ў Беларусі па палітычных матывах рэпрэсавана і рэпрэсуецца ў цяперашні час не менш за 500 тыс. грамадзян.
У аналітычным матэрыяле гаворыцца, што гэтая колькасць можа быць у разы большай з улікам сваякоў, на якіх таксама распаўсюдзіліся рэпрэсіі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+