Мінск 13:31

Спажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, за год — на 7,4%

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

11 жніўня, Позірк. Спажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 5,6%.

У гадавым вымярэнні (да ліпеня 2024 года) цэны павялічыліся на 7,4%.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай № 4 ад 27 студзеня вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені цэны не павінны былі вырасці больш як на 0,7% (па факце — +0,7%), па выніках студзеня — лютага — на 1,9% (+2%), студзеня — сакавіка — на 2,2% (+2,8%), студзеня — красавіка — на 2,7% (+3,8%), студзеня — траўня — на 3% (+4,5%), студзеня — чэрвеня — 3,3% (+5,4%).

Далей: студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — 3,4%, студзеня — верасня — 3,7%, студзеня — кастрычніка — 4,1%, студзеня — лістапада — 4,4%, студзеня — снежня — 5% (гэты ўзровень зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам на 2025 год).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: