Лябедзька раіць новаму прадстаўніку дэмсіл ва Украіне пачаць з юрыдычнай рэгістрацыі іх прысутнасці

12 жніўня, Позірк. З юрыдычнага афармлення прысутнасці дэмакратычных сіл Беларусі раіць пачаць іх новаму прадстаўніку ва Украіне дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
10 жніўня на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве дэмлідар паведаміла пра прызначэнне Святланы Шацілінай, якая замяніла Генадзя Манько. Шаціліна стала пражывае ва Украіне.
“Нам трэба мець прадстаўніцтва не толькі ў асобе. Патрэбна, каб быў такі самы офіс, напрыклад, як у Празе, з юрыдычнай рэгістрацыяй. А юрыдычная рэгістрацыя — гэта прызнанне суб’ектнасці. І гэта першы крок, як парада, для новай прадстаўніцы дэмакратычных сіл ва Украіне. З гэтага трэба пачынаць. Ёсць паспяховыя кейсы. Гэта і Прага, і Талін, і Брусель, дзе такія прадстаўніцтвы ёсць. Таму поспехаў Святлане, якая цяпер будзе прадстаўляць дэмакратычныя сілы”, — сказаў Лябедзька ў інтэрв’ю “Позірку”.
На яго думку, важна, што Шаціліна жыве ва Украіне: “Таму што ўсё ж такі працаваць па ўкраінскай тэматыцы наездамі не вельмі добра. Трэба быць унутры”.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



