Долар і расійскі рубель патаннелі на біржавых таргах 13 жніўня
13 жніўня, Позірк. Амерыканская і расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 жніўня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 2,9749 рубля (-0,1%; -0,003), расійскага рубля — да 3,7165 за 100 (-0,003%; -0,0001).
Юань падаражэў да 4,1171 за 10 (0,005%, 0,0002), еўра — да 3,4521 (0,21%; 0,0071).
На мінулым рабочым тыдні (4–8 жніўня) долар патаннеў на 0,24% (з 2,9948 да 2,9876 рубля), юань на 0,17% (з 4,1074 да 4,1005 за 10); еўра падаражэў на 0,12% (з 3,44 да 3,4441), расійскі рубель — на 0,75% (з 3,6882 да 3,716 за 100).
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.
“З улікам больш моцнага, чым чакалася раней, беларускага рубля ў другім квартале прагноз паслаблення нацыянальнай валюты за 2025 год у тэрмінах кошыка замежных валют паніжаны да 1–3%. Пры руху курсу USD/RUB да ўзроўню 85–90 расіййскіх рублёў за даляр курс USD/BYN складзе [па выніках года] 3,1–3,2 беларускага рубля за долар“, — заявіў BEROC.
Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года знізіўся на 12,97% (з 3,4735 да 3,023 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы ў ЕАЭС па сезонным зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–12 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗаява Галоўчанкі аб адсутнасці прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання выглядае дзіўна — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка