На вучэннях “Захад-2025” адпрацуюць прымяненне ядзернай зброі і “Арэшніка” — Хрэнін

13 жніўня, Позірк. У рамках беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў “Захад-2025” бакі адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і ракетнага комплексу “Арэшнік”, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на міністра абароны Віктара Хрэніна.
Пасля завяршэння сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла ў Палацы незалежнасці 13 жніўня, кіраўнік ведамства сказаў: “Мы бачым абстаноўку на нашых заходніх, паўночных межах і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і ваеннай актыўнасцю. Мы дэманструем сваю адкрытасць, міралюбнасць, але порах заўсёды трэба трымаць сухім”.
Прэс-служба Лукашэнкі назвала даклад Хрэніна закрытым: “Асноўнымі яго тэмамі сталі падрыхтоўка да сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў “Захад-2025″ і аператыўная абстаноўка каля граніц Беларусі, гатоўнасць да рэагавання на пагрозы, якія ўзнікаюць”.
Адпрацоўку выкарыстання названага ўзбраення міністр назваў “важным элементам стратэгічнага стрымлівання”.
“На вучэннях “Захад-2025″ мы таксама плануем у двух з пяці раёнаў правесці трэніроўку нашых войск. Гэта будуць ваўкавыскі і смаргонскі напрамкі”, — сказаў ён, дадаўшы, што будуць задзейнічаны многія сілы і сродкі УС, аснову складуць войскі Заходняга і Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, але не абыдзецца, вядома, без сіл спецыяльных аперацый (ССА).
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, Хрэнін паўтарыў тэзу аб тым, што назіраць за вучэннямі запрошаны ўсе дзяржавы — удзельніцы Венскага дакумента аб бяспецы (56 краін): “Пакуль мы чакаем адказаў. І думаю, што да 20 жніўня ўсе яны паступяць ад тых, хто хоча прыбыць і назіраць за нашымі вучэннямі. Акрамя гэтага, у рамках двухбаковага міжнароднага5. асноўным удзельнікі ШАС, АДКБ, СНД і, канешне, дружалюбныя нам краіны“.
Ён таксама дадаў, што ў Беларусі “знаходзіцца больш за 30 прадстаўнікоў ваенных аташэ, з іх дзевяць ад краін НАТО”, у якіх “таксама будзе магчымасць назіраць за <…> вучэннямі”.
Паводле сцвярджэння Хрэніна, “кіраўніцтва краін НАТО спрабуе выкарыстоўваць “Захад-2025″ як падставу для правядзення сваіх вучэнняў”.
“Больш за ўсё насцярожвае рашэнне польскага ваеннага кіраўніцтва аб стварэнні групоўкі больш за 30–34 тыс. вайскоўцаў. Гэта ўжо сур’ёзная групоўка, па нашай ацэнцы. Трэба вельмі ўважліва глядзець (мы гэтым і будзем займацца) і рэагаваць. Калі яны будуць праяўляць нейкую агрэсію ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, у нас ёсць чым адказаць“, — цытуе Хрэніна прэс-служба Мінабароны.
Таксама ён далажыў Лукашэнку аб падрыхтоўцы вучэнняў у рамках АДКБ, якія пройдуць на палігоне ў Віцебскай вобласці з 31 жніўня па 6 верасня.
Сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2025“ пройдуць 12–16 верасня, паведаміў на брыфінгу 12 жніўня начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва (МВС) — памочнік міністра абароны па пытаннях МВС Валерый Равенка.
Паводле яго, вучэнні прысвечаны“прымяненню груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
На сумеснай з Лукашэнкам прэс-канферэнцыі на Валааме (Карэлія, РФ) 1 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што беларускія і расійскія вайсковыя спецыялісты ўжо выбралі месца для дыслакацыі “Арэшніка“.
Паводле слоў палітыка, цяпер ідзе праца па падрыхтоўцы гэтых пазіцый: “Хутчэй за ўсё, да канца года мы гэтае пытанне закрыем”.


- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы стаялі ў чарзе дні, каб падаць заявы на міжнародную абарону да пастрожання правіл з 1 кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля адкрыцця мяжы колькасць спроб нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу нязначна знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне па легалізацыі вызваленых беларускіх вязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічылася на 12,1% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія паўгода Латвія два дні запар не фіксуе спроб нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў дзесяць генаў, якія спрыяюць даўгалеццю беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+