Беларуская мытня спыніла ўвоз бытавой тэхнікі ў РФ з ЕС на 200 тыс. рублёў
13 жніўня, Позірк. Беларуская мытня спыніла ўвоз у Расію бытавой тэхнікі з краін Еўрапейскага саюза на 200 тыс. рублёў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Тавары былі закупленыя ў ЕС нібыта для асабістага карыстання, іх планавалі рэалізаваць у суседняй краіне.
Мытнікі спынілі для праверкі мікрааўтобус “Івеко” пад кіраваннем 40-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка. Ён ехаў з Брэста ў РФ з грузам, у якім было больш за 110 адзінак тавараў на суму больш за 170 тыс. рублёў (мыйкі высокага ціску, пыласосы, дзіцячыя вазкі і крэслы, газавыя і вугальныя грылі, электрачайнікі і посуд).
Аналагічны выпадак адбыўся з расійскім перавозчыкам, які вывозіў у РФ у паўпрычэпе грузавіка “Мэрсэдэс“ 24 адзінкі параачышчальніказ, пыласосаў і мыек высокага ціску коштам больш за 35 тыс. рублёў, гаворыцца ў рэлізе.
Устаноўлена, што ў двух выпадках тавары ўвозіліся на тэрыторыю ЕАЭС рознымі фізічнымі асобамі асобнымі адзінкамі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання, каб пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў за камерцыйныя партыі тавараў.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню з утойваннем ад мытнага кантролю, спосабам, што абцяжарвае іх выяўленне).
Для фізічных асоб прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь (БВ роўная 42 рублі), індывідуальных прадпрымальнікаў — да 100, юрыдычных асоб — да 500 з магчымай канфіскацыяй тавараў і транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для іх перамяшчэння.
Тавары канфіскаваныя да рашэння суда.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


